28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантралёр у трамваі будзе правяраць не праязны, а банкаўскую карту?

12
Кантралёр у трамваі будзе правяраць не праязны, а банкаўскую карту?

У наземным транспарце хочуць увесці аплату карткай.

У чэрвені гэтага года на турнікетах усіх станцый метро з'явіліся адмысловыя тэрміналы, праз якія можна аплаціць праезд бескантактавай карткай. Сістэму паспелі палюбіць і менчукі, і турысты, бо больш не трэба думаць пра жэтоны і праязныя. Магчыма, ужо наступным летам гэтак жа аплаціць праезд можна будзе і ў наземным транспарце - аўтобусах, тралейбусах і трамваях. Прынцып такі ж: зайшоў, прыклаў да звыклага ўжо валідатара бескантактную банкаўскую карту, з яе спісаліся грошы, піша kp.by.

- Мы плануем рэалізаваць гэты праект да чэрвеня 2019 года да пачатку II Еўрапейскіх гульняў, - распавялі «Камсамолцы» ў прэс-службе БПС-Ашчадбанка, які з'яўляецца адным з удзельнікаў праекта. - Усталяванне новага абсталявання не спатрэбіцца, дастаткова абнавіць праграмнае забеспячэнне. Тэхнічна наш банк гатовы рэалізаваць гэты праект. Але канчатковыя тэрміны мы яшчэ будзем абмяркоўваць з нашымі партнёрамі - Менсктрансам, аплатнымі сістэмамі і кампаніяй IBA.

Застаецца адно пытанне: як у такім выпадку лавіць зайцаў? Бо ў метро можна зайсці толькі пасля аплаты праезду, а вось у наземным транспарце безбілетнікаў выяўляюць кантралёры, правяраючы электронныя праязныя. Як яны правераць карту?

- Пакуль плануецца, што верыфікацыя аплаты будзе адбывацца аналагічна праязному квітку. Кантралёр будзе заходзіць з адпаведным тэрміналам, да якога трэба будзе прыкласці банкаўскую картку, - удакладнілі ў прэс-службе банка.

Дарэчы, у некаторых краінах, дзе ёсць такая сістэма (напрыклад, у Брытаніі ці Ірландыі), аплату праезду правяраюць не кантралёры, а кіроўца. Уваходзіць можна толькі праз пярэднія дзверы і нярэдка нават праз турнікет - увогуле, як у нас у метро.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках