19 красавiка 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рэзка скараціла закупкі беларускага бензіну

5
Украіна рэзка скараціла закупкі беларускага бензіну

Пастаўкі ад беларускіх НПЗ, на якія прыпадае 81% усяго ўкраінскага імпарту бензінаў, скараціліся на 13,4%.

У жніўні ва Украіну імпартавана 106,1 тысячы т бензіну, што на 25% (35,3 тысячы т) менш, чым у тым жа перыядзе летась. Паводле вынікаў 8 месяцаў 2018 года імпарт скараціўся на 12% (100,3 тысячы т) і склаў 731,3 тысячы т. Пра гэта паведамляе Кансалтынгавая група А-95, піша zn.ua.

Пастаўкі ад беларускіх НПЗ, на якія прыпадае 81% усяго імпарту бензінаў, за 8 месяцаў гэтага года скараціліся на 13,4% (92,7 тысячы т) да 600 тысяч т.

НПЗ групы Orlen наадварот нарасцілі пастаўкі ва Украіну на 3,8% (4,8 тысячы т) да 132 тысяч т. Нагадаем, з красавіка ва Украіну паступае бензін толькі з літоўскіх НПЗ Orlen.

Праз марскія парты за 8 месяцаў было імпартавана 7,8 тысячы т бензінаў (+11,6% да аналагічнага перыяду 2017 года)

Выпуск бензінаў на Крэменчугскім і Шэбелінскім заводах у жніўні, паводле ацэнак экспэртаў, склаў 73 тысячы т (+4,9% да жніўня 2017 г.).

Усяго за 8 месяцаў гэтага года ўнутраная вытворчасць павялічылася на 3,8% да 565 тыс. т. З іх Крэменчугскі НПЗ вырабіў 482 тысячы т (+ 6,2%), Шэбелінскі ГПЗ - 83 тысячы т (-8%).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках