25 красавiка 2024, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд не дазволіў амерыканцу зарэгістраваць у Беларусі дзіця без імя па бацьку

10
Суд не дазволіў амерыканцу зарэгістраваць у Беларусі дзіця без імя па бацьку
ФОТА: SVABODA.ORG

У Беларусі ўжо дзесяць гадоў жыве Джон Лін Росман, які нарадзіўся ў ЗША.

І нядаўна ў яго нарадзілася дзіця. Джон не захацеў упісваць у пасведчанне аб нараджэнні сына імя па бацьку, таму яму давялося ісці ў суд. На жаль, суд Першамайскага раёна Менска адказаў адмовай на прашэнне амерыканца, паведамляе «Радыё Свабода».

Спачатку Джон паспрабаваў вырашыць праблему ў ЗАГСе, але там адразу ж адмовіліся рэгістраваць дзіця без імя па бацьку, спаслаўшыся на 25 артыкул закона «Аб асновах адміністрацыйных працэдур». Дадалі, што ў Беларусі «прынята мець імя па бацьку» і параілі амерыканцу звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі. У апошняй інстанцыі Джону прапанавалі знайсці адваката і звярнуцца ў суд.

Адвакат Джона Аксана Пучкоўская патлумачыла, што ў беларускім заканадаўстве ў прынцыпе няма выразнага рэгламенту і тлумачэння таго, што імя па бацьку для беларуса абавязковае. У артыкуле 69 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і гаворыцца, што «імя па бацьку дзіцяці даецца па ўласным імі бацькі, а ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 55 - па ўласным імі асобы, запісанай у якасці бацькі». Адвакат сказала: «Толькі бацькі маюць права вызначаць імя, імя па бацьку і прозвішча дзіцяці. Калі бацькі не хочуць рэгістраваць імя па бацьку - гэта іх права. Рэгістрацыя дзіцяці без імя па бацьку не супярэчыць Канстытуцыі і іншым законам Беларусі».

Але ў прадстаўніка суда Першамайскага раёна іншы пункт гледжання: рэгістрацыя імя па бацьку ў Беларусі з'яўляецца абавязковай. Супрацоўнік суда спаслаўся на другую частку артыкула 69 Кодэкса аб шлюбе і сям'і. «Імя па бацьку можа адсутнічаць толькі ў тым выпадку, калі дзіця нарадзілася за межамі Беларусі. Калі ў бацькі дзіцяці падвойнае імя, то імем па бацьку ў дзіцяці, народжанага ў Беларусі, будзе першае імя яго бацькі. У выпадку з Джонам Россманнам - яго сын зарэгістраваны як Марк Джонавіч», - распавяла журналістам работнік ЗАГСа Алеся Тожа.

Джон засмучаны зыходам суда, ён уважае, што імя па бацьку - перажытак расейскага імперыялізму. «Беларускія гістарычныя постаці - Францыск Скарына, Сымон Будны, Тадэвуш Касцюшка - не мелі імя па бацьку», - падзяліўся з журналістамі Джон.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках