19 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Перамовы ў Сочы былі нават не складаныя, а цяжкія

81
Лукашэнка: Перамовы ў Сочы былі нават не складаныя, а цяжкія

Размова кіраўнікоў Расеі і Беларусі цягнулася 6 гадзін.

Беларуска-расейскія перамовы ў Сочы былі цяжкія, але дзейсныя, заявіў сёння Лукашэнка на нарадзе ў Менску, паведамляе БелТА.

«Асноўная частка перамоў была сам-насам з прэзідэнтам Расеі. Перамовы доўжыліся 6 гадзiн, нават больш. І калі шчыра, то гэта былі нават не складаныя, а цяжкія перамовы. Але дзейсныя», - сказаў дыктатар.

З ягоных слоў, у фармаце сам-насам абмяркоўваліся «палітычныя пытанні, ўзаемастасункі Расеі ды Беларусі ў рамках ЕАЭС, СНД, АДКБ і далейшага будаўніцтва саюзнай дзяржавы».

«Канкрэтныя пытанні ў нас, вядомыя пытанні, аб АДКБ, перш за ўсё, старшынства ў АДКБ і развіцця гэтай арганізацыі. Шмат увагі мы надалі балючым пытанням у рамках СНД, якія датычаць нашых абедзвюх дзяржаў. Перш за ўсё – Украіна», - распавёў Лукашэнка.

«Думаю, што гэтыя пытанні будуць яшчэ абмяркоўвацца перш за ўсё ў Душанбэ праз тыдзень. Ну і не абыдзем мы іх 12 кастрычніка ў Магілёве падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Расеі, на якім будуць абодва прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў», - дадаў ён.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках