18 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па капейчыне: колькі будзе каштаваць бензін да канца года

16
Па капейчыне: колькі будзе каштаваць бензін да канца года

Ужо занадта часта ў прэсе сталі з'яўляцца скаргі «Белнафтахіма» на страты.

У Беларусі чарговым разам паднялі кошты бензіну. Адгадайце з аднаго разу, на колькі? Правільна, на адну капейку, і гэта паўтараецца ўжо сямнаццаты раз з пачатку года. Прычым апошнім часам павышэнне адбываецца кожны тыдзень, піша «Экономическая газета».

Як паведамлена на сайце канцэрна «Белнафтахім», кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра з 23 верасня г.г. складзе 1,36 BYN, АІ-95-К5-Еўра - 1,44 BYN, АІ-98-К5-Еўра - 1,65 BYN, дызельнага паліва - 1,44 BYN.

Правядзем самы просты разлік. Без 23 верасня, да канца года ў нас будзе яшчэ 14 нядзель. Так што цалкам можна чакаць, што 30 снежня мы сустрэнемся з коштам на 0,14 BYN, або на 10% (для бензіну АІ-92) вышэйшым, чым той, якім мы яго набудзем сёння. Вядома, магчыма, што нейкія выхадныя будуць прапушчаныя, хоць мы б на не памятлівасць нафтаперапрацоўшчыкаў асабліва разлічваць не сталі.

Ужо занадта часта ў прэсе сталі з'яўляцца іх «скаргі» на страты, якія прыносіць гандаль аўтамабільным палівам на ўнутраным рынку. Так, агенцтва БелаПАН паведаміла, што 20 верасня падчас выступу перад журналістамі напярэдадні спецыялізаванай «нафтавай» канферэнцыі, якая праходзіла ў сталіцы, намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізоў запэўніў прысутных, што яны збіраюцца прытрымлівацца «стрыманай пазіцыі ў змене коштаў паліва».

Але пры гэтым ён жа заявіў: «Усе павінны разумець, што мы абмяжоўваем падвышэнне кошту сацыяльнымі фактарамі».

Праўда, раней прадстаўнікі канцэрна ў асноўным параўноўвалі нашы кошты з «суседнімі» расейскімі, а яны на тую ж дату раўняліся 0,63 USD за літр, г.зн., Расею мы сваімі «капеечнымі» падвышэннямі не толькі паспяхова дагналі, але і перагналі. Але цяпер нам «загадана» даганяць ужо краіны Еўразвязу і Украіну, а гэта наўрад ці справядліва з улікам розніцы ў заробках і іншых даходах.

«Вядома, нафтаперапрацоўшчыкаў таксама зразумець можна: калі продаж нейкага тавару не кампенсуе затрат, дык кошт яго ў звычайнай рынкавай эканоміцы падвышаюць. Будзем чакаць канца года і тады паглядзім наш прагноз», - рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках