18 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна перакідвае на Азоў два караблі праз расейскія правакацыі

1
Украіна перакідвае на Азоў два караблі праз расейскія правакацыі

Ім трэба прайсці праз Керчанскі праліў, які кантралюе РФ.

Украінскія ВМС перакідваюць у Азоўскае мора два судны - пошукава-выратавальнае «Данбас» і буксір «Карэц». Ім трэба прайсці праз Керчанскі праліў, які кантралюе Расея. Пра гэта паведамляе inforesist.org са спасылкай на «Украинский милитарный портал».

Два судны ВМС выйшлі з Адэсы і накіроўваюцца ў Бярдзянск, дзе яны ўвойдуць у аснову вайскова-марской базы на Азове.

Украінскія караблі ўжо прайшлі акупаваны Севастопаль, дзе іх пачалі суправаджаць расейскія памежнікі. Прынамсі, вартавы карабель «Аметыст».

На гэты момант украінскія караблі знаходзяцца ля Керчанскага моста.

Судна «Данбас» узмоцніць інфраструктуру ВМС на Азове, на ім можна разгарнуць штаб, месцы для пражывання асабістага складу і склады.

Нагадаем, раней Расейская федэрацыя пачала масава даглядаць судны, якія рухаліся ва ўкраінскія парты на Азоўскім моры. На РНБА была прынятая пастанова аб узмацненні марскога складніка. Так, туды былі перакінутыя два бранякатэры «Лубны» і «Крэменчуг».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках