19 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Ізраіля: Мы будзем дзейнічаць у Сірыі ў адпаведнасці з нашымі задачамі

Мінабароны Ізраіля: Мы будзем дзейнічаць у Сірыі ў адпаведнасці з нашымі задачамі

Авігдор Ліберман адказаў на пагрозы і абвінавачванні Расеі.

Міністр абароны Ізраіля заявіў, што сітуацыя са збітым у Сірыі Іл-20 не зменіць планы ягонай краіны аб аперацыі ў суседняй краіне, паведамляе РБК.

Падчас выступу ў эфіры ізраільскай радыёстанцыі Kan, Авігдор Ліберман пракаментаваў здагадку аб тым, што Масква можа закрыць паветраную прастору над Сірыяй для ВПС Ізраіля пасля гібелі Іл-20, на борце якога знаходзіліся 15 расейскіх вайскоўцаў. Кіраўнік вайсковага міністэрства падкрэсліў, што палітыка Ізраіля не зменіцца.

«Мы дзейнічалі і будзем дзейнічаць у адпаведнасці з нашымі задачамі. Для Ізраіля нічога не змянілася і не зменіцца», - паабяцаў Ліберман.

Са слоў кіраўніка Мінабароны Ізраіля, ягоная краіна не дапусціць, каб Сірыя ператварылася ў перадавую базу Ірана. «Мы будзем рабіць усё для таго, каб гэтага не адбылося. І будзем выкарыстоўваць усе даступныя сродкі», - дадаў Ліберман.

Кіраўнік вайсковага міністэрства таксама ўказаў, што не мае намеру весці спрэчку з Расеяй праз сродкі масавай інфармацыі. Ён адзначыў неабходнасць каардынацыі. «Уся гэтая гісторыя знаходзіцца пад кантролем. Сітуацыя зразумелая, і я мяркую, што неўзабаве мы вернемся да нармальнага ўзаемадзеяння», - дадаў ён.

Раніцай 23 верасня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі Ігар Канашэнкаў абвінаваціў ізраільскі бок у тым, што ён нібыта папярэдзіў Маскву пра ўдар F-16 па сірыйскай правінцыі Латакія толькі за хвіліну да яго пачатку, «чым паставіў пад пагрозу жыццё людзей, якія знаходзіліся на борце Іл-20, які заходзіў на пасадку на авіябазу Хмеймім».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках