24 красавiка 2024, Серада, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актобэрфэст: дзіўная гісторыя ўзнікнення свята

1
Актобэрфэст: дзіўная гісторыя ўзнікнення свята

Як ні дзіўна, цвіком праграмы на першым фестывалі ў 1810 годзе былі конскія скачкі, а не піва.

22 верасня пачаўся Актобэрфэст - самае вядомае і масавае свята піва. Ён праходзіць у сталіцы Баварыі - Мюнхене, пачынаецца ў другой палове верасня і прадаўжаецца больш за два тыдні. Актобэрфэст прызнаны самым вялікім народным гуляннем у свеце, піша smak.ua.

Датай нараджэння найбуйнейшага ў свеце фестывалю піва Актобэрфэст стала 12 кастрычніка 1810 года. У той дзень, баварскі кронпрынц Людвіг, які стаў потым каралём Людвігам I, ажаніўся на прынцэсе Тэрэзе Саксонія-Хільдбургхаўзэн (Therese of Saxony-Hildburghausen).

Для таго, каб даць магчымасць простаму чалавеку ўзяць удзел у цырымоніі, высакародная пара вызначыла зладзіць грандыёзнае вяселле для сваіх падданых на некалькіх палетках за межамі горада Мюнхена. На святкаванне сабралася блізу 40 тысяч шчаслівых баварцаў. Тая мясцовасць, дарэчы, з тых часоў стала называцца «Theresienwiese» (луг Тэрэзы) у гонар спадчыннай прынцэсы.

Людвіг, напэўна, быў без розуму ад кахання, таму як святкаванне паўтаралася кожны год у гадавіну ягонага вяселля. Сёння Theresienwiese (цяпер вядомы сярод мясцовых жыхароў, як Wies'n - луг) па-ранейшаму з'яўляецца месцам штогадовага мюнхенскага фестывалю Актобэрфэст.

Як ні дзіўна, цвіком праграмы на першым фестывалі ў 1810 годзе былі конскія скачкі, а не піва. Праўда, гэта сумнае непаразуменне неўзабаве выправілі - любоў баварцаў да піва выявілася мацнейшай за страсць да коннага спорту.

Ужо ў 1814 годзе нямецкі паэт Ахім фон Арнім (Achim von Arnim) паведаміў, што на свяце была дастатковая колькасць піўных халуп, дзе людзі маглі атрымаць пенны напой у паўлітровых алавяных кубках. Нарэшце, скачкі былі выключаныя з праграмы, але - нібы прадвесце традыцыі - з'яўлялася ўсё больш і больш піўных шапікаў, закліканых трымаць натоўп у прыўзнятым настроі, а неўзабаве ўрачыстасць была падоўжанае на некалькі дзён.

З 1810 года традыцыя штогадовага правядзення фестывалю перарывалася толькі падчас сусветных войнаў. Пасля Другой сусветнай вайны фестываль піва адкрыўся ў 1950 годзе, на загад тагачаснага мэра Мюнхена Томаса Вімера. З тых часоў ён праходзіць штогод. У 2018 годзе Мюнхен адзначыць «свята кастрычніка» 185 разам!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках