19 красавiка 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Расея не давяла «карыснасць» у Сірыі і Украіне

1
ЗША: Расея не давяла «карыснасць» у Сірыі і Украіне

Нягледзячы на супадзенне інтарэсаў ЗША і РФ у шэрагу пытанняў, каштоўнасці гэтых двух краін застаюцца зусім рознымі.

Расея не змагла давесці сваю «карыснасць» у пытаннях Украіны і Сірыі, нягледзячы на спробы прэзідэнта Дональда Трампа наладзіць стасункі з Масквой. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампея ў інтэрв'ю тэлеканалу NBC, паведамляе «Радио Свобода».

«Прэзідэнт спрабаваў змяніць двухбаковыя стасункі, але мы не змаглі дамагчыся поспеху, па меншай меры на гэты момант», - прызнаў дзяржсакратар.

Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на супадзенне інтарэсаў ЗША і Расеі ў шэрагу пытанняў, каштоўнасці гэтых двух краін застаюцца зусім рознымі.

Заява кіраўніка амерыканскай дыпламатыі прагучала праз некалькі дзён пасля таго, як Дзярждэпартамэнт дадаў у санкцыйных спіс 33 расейскіх фізічных і юрыдычных асоб, а таксама ўвёў санкцыі супраць Кітая за куплю самалётаў Су-35 і зенітна-ракетных комплексаў С-400.

У «чорным спісе» - цэлы шэраг расейцаў, звязаных, як сцвярджаецца, з расейскімі спецслужбамі. Сярод іх - меркаваныя афіцэры вайсковай разведкі і супрацоўнікі «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», супраць якіх спецпракурор Роберт Мюлер раней афіцыйна вылучыў абвінавачванні ва ўмяшанні ў выбары прэзідэнта ЗША. Меры закранулі таксама прадпрыемствы «Абаронлагістыка» і авіяцыйнага завода ў Камсамольску-на-Амуры. У заяве Дзярждэпартамэнту гаворыцца, што рашэнне прынятае ў сувязі са «шкоднаснай дзейнасцю» расейскіх вайскоўцаў і спецслужбаў у розных краінах свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках