18 красавiка 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскай кампаніі выставілі пазоў на €14 тысяч за выкарыстанне брэнда MTZ

1
Літоўскай кампаніі выставілі пазоў на €14 тысяч за выкарыстанне брэнда MTZ

Пазоў выстаўляе амерыканская кампанія, якая патрабуе запазычанасць ад беларускага Менскага трактарнага завода.

Літоўскай кампаніі Litagra выставілі пазоў на 14 тысяч еўраў за гандаль прадукцыяй брэнда МТЗ толькі на працягу аднаго месяца. Магчыма, што сума пазову ўзрасце да 1,2 мільёна еўраў, піша “Радыё Свабода” са спасылкай на Delfi.lt.

Пазоў выстаўляе амерыканская кампанія Suraleb Ine, якая патрабуе запазычанасць ад беларускага Менскага трактарнага завода. Раней на падставе пастановы Стакгольмскага арбітражу яна наклала арышт на маёмасць МТЗ у Літве, агульны кошт якой складае 3,3 мільёна еўраў. Разам з маёмасцю арыштаваныя гандлёвыя маркі Belarus і MTZ і сістэма маркіроўкі тавараў кодамі, якія наносяцца на ўсе запчасткі да трактароў Belarus

У 90-х гадах Менскі трактарны завод (МТЗ) пастаўляў сваю прадукцыю ў краіны Еўропы і ЗША з дапамогай фірмаў Belarusian Equipment of Canada Limited (BEC, Канада) і Belarus Machinery Inc. (BMI, ЗША), якія на 100% і 90% адпаведна належалі расейскім кампаніям. Да студзеня 1999 года BMI завінаваціўся беларускаму боку 28,5 мільёнаў даляраў, а BEC - тры мільёны амерыканскіх даляраў і 9,5 мільёнаў канадскіх даляраў.

Каб спагнаць запазычанасці, МТЗ звярнулася да амерыканскай калектарскай кампаніі Suraleb Inc. За паўтара года Suraleb спагнала частку запазычанасці на суму амаль на 20 мільёнаў даляраў і запатрабавала за свае паслугі 4,5 мільёна.

У 2003 годзе Suraleb звярнуўся ў Стакгольмскі арбітраж - суд, які, паводле дамовы паміж МТЗ і Suraleb, павінен быў разбірацца ў іх стасунках пры спрэчках. Амерыканская кампанія патрабавала, каб МТЗ аплаціў запазычанасць, пеню і кампенсаваў юрыдычныя выдаткі. У траўні 2006 года МТЗ прайграў суд.

З улікам часткова кампенсаванай запазычанасці (за кошт прададзенай маёмасці МТЗ у ЗША) засталося 2,1 мільёна даляраў запазычанасці перад Suraleb. Таксама МТЗ абавязваюць заплаціць пеню, паслугі юрыстаў і судовыя выдаткі - усяго блізу 3,5 мільёнаў даляраў. МТЗ адмовіўся плаціць.

У Літве, Канадзе, ЗША і Румыніі арыштаваныя ўсе актывы МТЗ. Філіял завода спыніў сваю дзейнасць у Літве, яго маёмасць прададуць на аўкцыёне, пры спробе патрапіць на тэрыторыю згаданых краін любая тэхніка МТЗ будзе канфіскаваная на карысць Suraleb. Таксама арыштаваныя аўтарскія правы і знакі - гандлёвыя маркі «Беларус» і «Belarus» знаходзяцца пад «часовым абмежаваннем правоў».

Праз праблемы з гандлёвымі знакамі «МТЗ» і «Беларус» у завода узніклі праблемы з пастаўкамі тэхнікі ў іншыя краіны ЕЗ. Юрысты Suraleb збіраюцца прасоўваць пастановы Стакгольмскага арбітражу ў іншых краінах Еўразвязу. На сёння запазычанасць МТЗ складае блізу пяці мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках