24 красавiка 2024, Серада, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Молімся на розных мовах, але разам»

«Молімся на розных мовах, але разам»
ФОТА: TUT.BY

У Коўне на імшу з Папам Рымскім прыйшлі 100 тысяч чалавек.

У нядзелю Папа Францішак узначаліў Святую Імшу, якая прайшла ў парку Santakos. Каб памаліцца з пантыфікам, вернікі пачалі прыязджаць а 4 раніцы, за шэсць гадзін да пачатку набажэнства, піша tut.by.

ФОто: tut.by

У нядзелю а 8 раніцы Коўна залітае сонечным святлом, на вуліцы людзей амаль няма, у вочы кідаецца бясконцая плынь грамадскага транспарту. Тралейбусы і аўтобусы ўпрыгожаныя літоўскімі сцягамі, на вокнах - буклеты з Папам Францішкам. Сёння ў гонар гістарычнага моманту праезд бясплатны, як і ўчора ў Вільні.

ФОто: tut.by

Вергінія, жыхарка Коўна, спяшаецца на сваю першую сустрэчу з Папам Францішкам. Кажа, для яе гэта адзіная магчымасць яго ўбачыць. Калі мы а 8 раніцы падыходзім да парку Santakos, яна замірае ад нечаканасці: на велізарнай тэрыторыі дзясяткі тысяч чалавек, свабодных месцаў амаль няма.

ФОто: tut.by

- Не думала, што столькі людзей прыйдзе! Простагонар бярэ, - прызнаецца Вяргінія.

Вернікі размахваюць сцягамі розных краін: Літвы, Польшчы, Беларусі. У гэтыя выхадныя ў паломніцтва ў Вільню і Коўна адправіліся амаль дзве тысячы беларусаў, а ўсяго ў парку Santakos сабралася блізу 100 тысяч чалавек.

ФОто: tut.by

Беларуса Віктара знайсці ў натоўпе было нескладана - ён трымае ў руцэ сцяг.

- Я тут з чатырох раніцы, мы прыехалі з Гомельскай вобласці адразу на двух аўтобусах, - распавядае маладзён. - Для мяне гэтая паездка не першая, быў у Польшчы, Гішпаніі. І заўсёды такія добрыя ўражанні! З гэтымі эмоцыямі прыемна вяртацца дадому.

ФОто: tut.by

Адмыслова да візіту Папы рымскага ў Літве стварылі сайт, дзе можна знайсці ўсю інфармацыю, паглядзець праграму, шлях перамяшчэння папамабіля. Ведаючы маршрут пантыфіка, вернікі сталі ўздоўж дарогі, трымаючы ў руках крыжыкі і малітвы.

ФОто: tut.by

І вось на вялікіх экранах з'явіліся кадры, як Папа Францішак пад'язджае да парку на папамабілі. Людзі адразу змяняліся ў тварах, сталі шырока ўсміхацца, махаць яму рукой. Столькі шчаслівых людзей разам рэдка дзе можна ўбачыць.

ФОто: tut.by

20 хвілін папамабіль павольна рухаўся ўздоўж сектараў, Папа Францішак усіх павітаў і падняўся на сцэну.

Недалёка ад групы беларускіх каталікоў з Гомельскай вобласці - вернікі з Пінска. Яны паспелі пазнаёміцца і зрабіць супольнае фота на памяць.

- Мы прыехалі ў Коўна а першай гадзіне ночы, паспалі ў аўтобусе 4 гадзіны і адразу сюды, - распавядае Ева. - Мне хоць і 65 гадоў, але не змагла ўседзець дома. Нічога не страшыць: ні дарога, ні надвор'е. Усе кампенсуецца той атмасферай, якая тут пануе. Проста жыць хочацца! Вельмі ўразіла - калі Папа праязджаў міма, на небе з'явілася вясёлка.

ФОто: tut.by

Побач адзін з адным моляцца сястра Максіміліяна з Калінінградскай вобласці і Крыстаф з Любліна. Мужчына да пачатку Святой Імшы размахваў нацыянальным сцягам, кажа, прыехаў сюды разам з жонкай і яшчэ 50 вернікамі. Тое, што Папа Францішак моліцца па-італійску, вернікаў не бянтэжыць.

- Я сама родам з Беларусі, жыву ў Калінінградскай вобласці, але маліцца буду па-польску, - распавядае TUT.BY Лайма. - Набажэнства ж адно. Так, мы молімся на розных мовах, але затое разам.

Пра што вернікі будуць у думках прасіць у Папы Францішка, распавядаць хочуць не ўсе - гэта вельмі асабістае.

ФОто: tut.by

- Асабіста я буду прасіць здароўя для сябе і блізкіх, - дзеліцца з намі Далія з невялікага літоўскага мястэчка Гардамас. З 400 жыхароў, якія там жывуць, сёння на імшу з папам рымскім прыехала 40 чалавек.

- Гэты візіт для мяне ўсё, бо мы каталікі, - адзначае Далія.

Маладая сям'я з Гомеля - Іван і Вераніка разам з трыма маленькімі дочкамі - прыйшлі ў парк Santakos а 6 раніцы. Пара ўжо была ў пілігрымцы ў Польшчы і Італіі, бачыла Яна Паўла II, Бэнэдыкта XVI, але Папу Францішка ўбачылі ўпершыню. Яны ўважліва слухаюць ягоную прамову ў спецыяльных навушніках, адная з беларусак перакладае словы на расейскую мову.

ФОто: tut.by

- Я хацела пабачыць Папу! І памахала яму рукой, - распавядае іх старэйшая дачка Ганна.

Муж і жонка загадзя зрабілі ўсё, каб дзеці не капрызілі і не мерзлі: узялі тэрмас, ежу, дзіцячае харчаванне. Пасля Коўні яны плануюць паехаць за Папам рымскім у Вільню.

ФОто: tut.by

Ужо заўтра Папа Францішак наведае Рыгу, а ў аўторак - Талін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках