28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Украіны пры ААН: Перамоўную пляцоўку трэба пераносіць з Менска

28
Прадстаўнік Украіны пры ААН: Перамоўную пляцоўку трэба пераносіць з Менска
УЛАДЗІМІР ЕЛЬЧАНКА

З пазіцыі беларускіх уладаў трэба рабіць высновы.

Дэлегацыя Беларусі ў ААН хранічна галасуе супраць усіх ідэй і прапаноў украінскай стараны, нават якія не тычыцца канфлікту з Расеяй. Гэта ўжо сведчыць аб пэўнай пазіцыі краіны, з якой трэба рабіць сур'ёзныя высновы.

Пра гэта заявіў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка ў каментары "Прямому".

"Мне падаецца, што трэба ўжо рабіць сур'ёзныя высновы пра пазіцыю Беларусі, пра пазіцыю Казахстана. Калі яшчэ можна зразумець галасаванне Сірыі, Паўночнай Карэі, - гэта проста сатэліты. Але так скажам, нашы суседзі, нашы былыя партнёры з СНД - я не магу зразумець, чаму яны галасуюць "супраць".

Зусім дзіўна выглядае пазіцыя Беларусі, якая ўсюды кажа пра тое, што яны падтрымліваюць такі цяжкі для сябе нейтралітэт. Таму што "Менская пляцоўка" - гэта такая найлепшая магчымасць для перамоўнага пытання і пры гэтым яны галасуюць супраць нашай рэзалюцыі.

Я асабіста цалкам падтрымліваю, я не памятаю ўжо хто гэта прапаноўваў, некаторыя групы дэпутацкія ў нас у Вярхоўнай Радзе, што нам трэба проста пераносіць гэтую пляцоўку з Менска ў нейкую іншую сталіцу.

Пры ўсёй маёй павазе да беларускай дыпламатыі, я не магу зразумець такую пазіцыю, аб якой нейтральнасці ідзе гаворка? І няхай яны на нас не крыўдуюць, але факты на табло Генеральнай Асамблеі. Размовы размовамі, але тут ёсць вынік. Яны проста хранічна галасуюць супраць усіх нашых ідэй, супраць усіх нашых прапаноў, нават якія не тычыцца канфлікту з Расеяй. Гэта ўжо сведчыць аб пэўнай пазіцыі краіны, з якога нам трэба рабіць сур'ёзныя высновы", - заявіў Ельчанка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках