29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі тэрмінова патрабуюцца работнікі 15 спецыяльнасцяў

4
У Фінляндыі тэрмінова патрабуюцца работнікі 15 спецыяльнасцяў

Адныя з самых запатрабаваных - выхавальніцы ў дзіцячых садках і будаўнікі.

Лекары, якія ўзначальвалі ў мінулым годзе спіс самых запатрабаваных прафесій, на гэтым разам апынуліся ў канцы першай дзясяткі, піша yle.fi.

Паводле апошніх вынікаў апублікаваных Міністэрствам працы і эканамічнай занятасці прафесійнага барометра, больш за ўсё дэфіцыт працоўнай сілы на сёння адчуваюць сферы будаўніцтва і догляду.

Міністэрства штогод публікуе спісы галін як з бракам працоўнай сілы, так і з залішняй прапановай. У параўнанні з мінулым годам вялікіх зменаў не адбылося, аднак пазіцыі лідараў памяняліся.

Так, за апошні год вырас брак фаніятараў і лагапедаў, тады як у мінулым годзе рынку працы востра не ставала лекараў.

У гэтым годзе міністэрства вызначыла 48 прафесій з дэфіцытам прапановы, тады як у мінулым годзе такіх прафесій было 32, а два гады таму - 15.

Пры гэтым колькасць прафесій з залішняй прапановай відавочна зменшылася. У гэтым годзе такіх прафесій усяго 25, а год таму іх налічвалася 43.

Прафесіі з дэфіцытам прапановы:

Фаніятары і лагапеды

Будаўнічыя прарабы

Будаўнічыя інжынеры

Медперсанал

Спецыяльныя сацработнікі

Выхавальніцы дзіцячых садоў

Галоўныя і спецыяльныя лекары

Агенты ў продажах

Агульныя лекары

Зубныя лекары

Зваршчыкі

Бетоншчыкі

Супрацоўнікі сферы телемаркетынгу

Іншыя будаўнікі

Прыбіральшчыкі службовых памяшканняў

Прафесіі з лішкам прапановы:

сакратары

краўцы

Супрацоўнікі службы падтрымкі

Асістэнты топ-мэнэджараў

Графічныя і мультымедыйныя дызайнеры

Спецыялісты ў рэкламе і маркетынгу

Сталяры

Майстры ўсталявання і рамонту кампутараў

Сталяры-механікі

Журналісты

Прэсоўшчыкі

Супрацоўнікі друкарняў

Даследчыкі грамадска-культурнай сферы

Супрацоўнікі турагенцтваў

Банкаўскія работнікі

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках