20 красавiка 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Качыньскі: Будаўніцтва канала праз Балтыйскую касу - канец дыктатуры Расеі

6
Яраслаў Качыньскі: Будаўніцтва канала праз Балтыйскую касу - канец дыктатуры Расеі
ЯРАСЛАЎ КАЧЫНЬСКІ

Праект Польшчы дэманструе суверэнітэт краіны.

Лідар партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што будаўніцтва канала праз Балтыйскую (Віслінскую) касу пачнецца яшчэ падчас гэтай выбарчай кампаніі. Ён дадаў, што гэты праект важны не толькі ў эканамічным кантэксце, але таксама дэманструе польскі суверэнітэт, паведамляе «Польскае радыё».

«Яшчэ не ведаю, хто будзе гэта рабіць, але хто-небудзь з членаў урада дакладна пачне гэта рабіць найбліжэйшым часам, таму што ўсе фармальнасці, у прынцыпе, вырашаныя. Ужо можна пачаць будаўніцтва, таму што вядома, што падчас будаўніцтва трэба вырашыць шмат юрыдычных пытанняў не толькі ў рамках польскага заканадаўства, але і што тычыцца Еўрапейскага звязу. Часта развязанне гэтых пытанняў займае больш часу, чым само будаўніцтва», - падкрэсліў старшыня ПіС.

Што тычыцца меркавання Расеі аб тым, што суднаходны канал, закліканы злучыць Гданьскую бухту і Калінінградскую, можа негатыўна ўздзейнічаць на навакольнае асяроддзе, то Качыньскі адзначыў: «вядома, што Расея заўсёды была супраць».

«Калі мы ўпершыню прынялі гэтую пастанову, (расейцы, - заўв. рэд.) неадкладна абвясцілі, што яны хочуць мець магчымасць уплываць на Віслінскі заліў. (...) Проста гэты канал з'яўляецца эканамічна важным для Эльблонга і для часткі Вармінска-Мазурскага ваяводства недалёка ад Эльблонга, аднак таксама ён дэманструе польскі суверэнітэт», - падкрэсліў Яраслаў Качыньскі.

З ягоных слоў, гэты праект дэманструе «што час, калі расейцы паказвалі нам, што мы можам, а што не можам рабіць на нашай тэрыторыі, скончыўся».

Лідар партыі «Права і справядлівасць» адзначыў, што «цяпер, вядома, разнастайныя сілы спасылаюцца на экалогію». «А я б тут узгадаў «Паўночную плынь-1» і «Паўночную плынь-2». Газаправоды - гэта парушэнне экалагічнай бяспекі на Балтыйскім моры, а пры будаўніцтве канала няма ніякіх пагроз», - ацаніў палітык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках