У Беларусі затрымалі былога таджыкскага футбаліста
6- 24.09.2018, 16:24
- 14,676
Парвіз Турсунаў быў затрыманы, калі з сям'ёй накіроўваўся з Украіны ў Польшчу.
Улады Беларусі затрымалі былога гульца таджыкскага футбольнага клуба, якога некалькі гадоў таму не дапусцілі на матчы за нашэнне барады, паведаміла «Радыё Азатык» у нядзелю, 23 верасня, ягоная жонка.
У 2011 годзе Федэрацыя футбола Таджыкістана адхіліла 43-гадовага Парвіза Турсунава ад удзелу ў нацыянальным чэмпіянаце пасля таго, як ён адмовіўся скараціць даўжыню барады і змяніць яе форму. Ён выступаў за футбольны клуб «Хайр» у прыгарадзе Душанбе Вахдатэ.
У Таджыкістане нашэнне барады заканадаўча не забаронена. Аднак у краіне мужчынам, маладзейшых за 50 гадоў настойліва прапануецца адмовіцца ад яе нашэння.
Парвіз Турсунаў, са слоў яго жонкі Саёры Субхонавай, быў затрыманы ў аэрапорце Менска 17 верасня, калі ён з сям'ёй накіроўваўся з Украіны ў Польшчу.