28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім былі шышы, і як Масква стала беларускай

21
Кім былі шышы, і як Масква стала беларускай

Што вы ведаеце пра вайну, якая сапраўды была айчыннай для беларусаў?

У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве вайны: Расеі з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45 гадоў. Але калі глядзець на гісторыю з пазіцыі беларускага народа, то адзінай, сапраўды ўсенароднай, а гэта значыць - айчыннай, была вайна з Масквой 1654-1667 гадоў.

Такое меркаванне ў новым выпуску праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» на «Белсаце» выказвае доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.

За гэтыя гады маскоўскія войскі акупавалі і ўшчэнт спустошылі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Сотні тысяч чалавек вывезлі ў палон.

«Як напісаў расейскі гісторык, Масква на нейкі час нават стала беларускай. Пра гэта сведчыць узнікненне найвялікшай тады ў горадзе Мяшчанскай слабады», - распавядае Аляксандр Краўцэвіч.

Ён дадае, што на барацьбу з захопнікамі падняліся нават тыя праваслаўныя беларусы, якія ў пачатку сустракалі маскавітаў з хлебам-соллю.

Тады ж з'явіўся ўпершыню тэрмін для абазначэння беларускіх партызан. У маскоўскіх рапартах яны называліся «шышамі». Сяляне збіраліся ў атрады, часам па некалькі тысяч чалавек, і знішчалі асобныя маскоўскія часткі. Магілёўцы ў 1661 годзе на ўласную ініцыятыву выбілі ўвесь маскоўскі гарнізон. Народная барацьба вельмі дапамагла войску Рэчы Паспалітай вызваліць краіну ад маскоўскага нашэсця.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках