25 красавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Business Insider: Пуцін бяссільны перад Ізраілем

Business Insider: Пуцін бяссільны перад Ізраілем
ФОТА: GETTY IMAGES

Кіраўнік РФ апынуўся ў зневажальнай для яго сітуацыі.

Расея сутыкнулася з трагедыяй у Сірыі, дзе яе ж хаўруснікі памылкова збілі расейскі выведвальны самалёт Іл-20 над Міжземным морам. Гэтая гісторыя пацвярджае, што Уладзімір Пуцін надзвычай бездапаможны ў абароне ўласных людзей, піша выданне Business Insider (пераклад - inosmi.ru).

Пасля падзення Іл-20 расейскае Міністэрства абароны абрынулася з абвінавачваннямі на Ізраіль, які праводзіў у той час уласную аперацыю ў Сірыі. Сірыйскія СПА не змаглі належным чынам узяць на прыцэл ізраільскія знішчальнікі і замест гэтага стрэльнулі па расейскім самалёце, забіўшы 15 расейцаў на борце з дапамогай расейскай жа ракеты.

«На фоне такой шчыльнасці самалётаў у сірыйскім небе ў гэтым не было нічога дзіўнага. Гэта не першы раз, калі Пуцін выглядае так, быццам зусім не здольны абараніць сваіх людзей», - сказала экспэртка вашынгтонскага Інстытута блізкаўсходняй палітыкі Ганна Баршчэўская.

Пасля таго, як расейскія генералы абвінавацілі ва ўсім Ізраіль і пагражалі яму «контрмерамі», Пуцін назваў падзенне Іл-20 няшчасным выпадкам, у якім ніхто не быў вінаваты. Ён не стаў пагражаць камусьці адказам. Неба над Сірыяй засталося «перапоўненым» і небяспечным. Расейскія самалёты працягваюць лётаць тымі ж шляхамі. Сірыйскія салдаты СПА так і засталіся легкадумнымі ў выбары цэляў. Таму няма ніякіх гарантый, што трагедыя не паўторыцца зноў.

Расея гучна ўмяшалася ў Сірыйскую грамадзянскую вайну ў верасні 2015 года. Яе самалёты выратавалі сірыйскага дыктатара Башара Асада і перавярнулі ход канфлікту, падчас якога вось-вось павінен быў быць скінуты рэжым Асада. Расейскія ракеты і вайскоўцы абаранілі яго, не дазволіўшы ЗША і пальцам крануць прэзідэнта Сірыі. І не важна, наколькі ён жорстка абыходзіцца з уласным народам.

Але вось прайшло тры гады. Асад застаўся ля ўлады. Расейцы дагэтуль паміраюць у Сірыі. А Масква стала ізаляванай і слабай. Расея страціла 9 самалётаў і вялікую колькасць гелікаптэраў на сірыйскай тэрыторыі. Жаўнеры ЗША ў пачатку года разбілі калону расейскіх наймітаў, якія наблізіліся да іх пазіцый у Сірыі, знішчыўшы да 300 расейцаў з дапамогай найвышэйшай сілы ў паветры.

Надоечы Амерыка прыстрашыла Сірыю новым пакараннем, калі яна ізноў выкарыстае хімічную зброю. А Расея пагражала ўдарыць па амерыканскіх войсках на сірыйскай тэрыторыі. У адказ на гэта амерыканскія вайскоўцы адкрылі агонь, каб прымусіць расейцаў перадумаць і адступіць. Пасля таго, як ЗША нанеслі ўдар па Сірыі ў 2017-2018 гадах, Расея стала пагражала адказам і скасаваннем сувязяў з ЗША. Але нічога такога напраўду не адбылося.

Пуцін увесь час спрабуе выставіць сябе ўплывовым гульцом, выкарыстоўваючы вакуум, які ўзнік праз нежаданне Амерыкі ўмешвацца ў сірыйскую грамадзянскую вайну. Але зноў і зноў Пуцін дэманструе няздольнасць абараніць сваіх уласных людзей.

«Пуцін запоўніў вакуум у Сірыі, але для гэтага яму не патрэбная была сіла супердзяржавы. Прысутнасць - гэта заўсёды рэлевантнасць, менавіта гэта і адбылося ў Сірыі» — - патлумачыла Баршчэўская. Пуцін «не напалохаў» ЗША, прымусіўшы іх ўстрымацца ад ўварвання ў Сірыю. Ён проста дакладна ацаніў Амерыканскія настроі і сыграў на адсутнасці палітычнай волі ў амерыканцаў, каб пераканаць іх еўрапейскіх саюзнікаў у байцы, быццам Вашынгтон «спалохаўся».

«Так шмат людзей на Захадзе баяцца рызыкі пачатку вайны з Расеяй праз Сірыю. Але гэтага ніколі не адбудуцца. Яны не хочуць ваяваць з намі, бо ведаюць, што не змогуць перамагчы», - сказала Баршчэўская. Расея адначасова і моцная, і слабая. Яна сапраўды змагла з дапамогай сваіх самалётаў і войскаў за тры гады выратаваць рэжым у Сірыі і ўсталяваць жаданы статус-кво. Але расейцы адчуваюць боль ад гэтай кампаніі.

Агрэсіўныя авантуры Пуціна ва Украіне і ў Сірыі прывялі да з'яўлення эканамічных санкцый і ізаляцыі Расеі, якія шкодзяць эканоміцы краіны. У жніўні Пуцін парушыў сваё старое абяцанне не падвышаць пенсійны ўзрост, якое ён даў у 2005 годзе. Улічваючы нізкі ўзровень працягласці жыцця, расейцы могуць і не дажыць да дня, калі дзяржава пачне ім выплачваць пенсіі.

Аднак, яны ўжо цяпер могуць убачыць, як іх грошы выдаткоўваюцца на забойствы ва Украіне і ў Сірыі. Расея справілася з задачай захаваць рэжым Асада ў Сірыі. Але калі справа тычыцца абароны жыццяў расейцаў, страта Іл-20 паказвае на «надзвычай зневажальную тэндэнцыю» няздольнасці Пуціна абараніць сваіх людзей.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках