23 красавiка 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучыч: Палітыка Сербіі ў дачыненні Косава пацярпела паразу

Вучыч: Палітыка Сербіі ў дачыненні Косава пацярпела паразу

У Бялграда не будзе наступнага шанцу.

Прэзідэнт Сербіі і лідар Сербскай прагрэсіўнай партыі Аляксандр Вучыч на сустрэчы са сваёй партыяй заявіў, што ягоная палітыка ў дачыненні да Косава пацярпела паразу, бо "сербы ўважаюць за лепшае страціць усё".

Пра гэта паведамляе РТС.

"Сербы больш за ўсё любяць скардзіцца на свой лёс, больш любяць плакаць над тым, што засталося далёка, чым мець нешта ў сваіх руках", - адзначыў сербскі лідар.

Паводле ягоных слоў, цягам пяці гадоў перамоў у Косаве ён сутыкнуўся з вялікім ціскам. "Калі мы спрабавалі перамагчы недзе, мы страчвалі ўсё праз уласную безадказнасць", - заявіў Вучыч.

Сербскі прэзідэнт прызнаў, што ягоная палітыка ў дачыненні да Косава пацярпела паразу ў Сербіі, выказаўшы асцярогі, што ў Белграда не будзе наступнага шанцу. "Ці будзе ў нас новы шанец? Я баюся, што не. Але гэта не значыць, што мы павінны спыніць барацьбу", - сказаў Вучыч.

"Мы будзем змагацца яшчэ мацней за нашых людзей у Косаве і Мятохіі. Мы будзем змагацца, каб гэтыя людзі былі больш забяспечанымі, жылі лепш, мелі больш правоў...", - дадаў сербскі прэзідэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках