24 красавiка 2024, Серада, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйчанка перамагла знаўцаў у нядзельным выпуску «Што? Дзе? Калі? »

3
Бабруйчанка перамагла знаўцаў у нядзельным выпуску «Што? Дзе? Калі? »
Кацярына Новікава

Яна не першы раз адпраўляе пытанні на легендарную гульню, але перамагае - упершыню.

Кацярына Новікава распавяла «Вечернему Бабруйску», што ўжо некалькі гадоў адпраўляе пытанні на гэтую гульню. Яе пытанне прайшло у эфір гульні расейскага элітарнага клубу знатакоў ўпершыню і адразу ж перамагло.

Сама Кацярына даведалася пра перамогу свайго пытання толькі пасля званка журналістаў.

Для яе гэта стала вельмі прыемным сюрпрызам. Таксама Кацярына трохі сумнявалася - бо акурат тую нядзельную гульню яна яшчэ не глядзела. Акрамя таго, пасля перамогі яна наважыла, што будзе працягваць удзельнічаць:

- Перамога стала для мяне стымулам. Абавязкова буду дасылаць яшчэ пытанні

Дзяўчына здабыла 60 000 расейскіх рублёў. Што рабіць са здабыткам, яшчэ не ведае.

Кацярына распавяла, што адмыслова яна ніколі не прыдумляе пытанні:

- Проста я дапытлівы чалавек. Шмат чытаю, магу паглыбіцца ў цікавую мне тэму.

Кацярына распавяла, што выказванне Кока Шанэль, якое і стала асновай ейнага пытання, яна прачытала ў зборніку цытат вялікіх людзей.

Праверце, ці зможаце вы адказаць на гэтае пытанне:

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках