29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон Фаб'ен абясточыў амаль 500 населеных пунктаў ва ўсёй Беларусі

Цыклон Фаб'ен абясточыў амаль 500 населеных пунктаў ва ўсёй Беларусі
ФОТА: МНС

Парывы ветру валілі дрэвы і адключалі электрычнасць.

Пацярпелых ад цыклона Фаб'ен, які прыйшоў у Беларусь 24 верасня, няма. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый, паведамляе "Еўрарадыё".

Парывы ветру, якія дасягалі 21 метра на секунду, валілі дрэвы і адключалі электрычнасць.

Паводле інфармацыі МНС, за мінулыя дзень вецер пашкодзіў дах аднаго жылога дома і аднаго сельскагаспадарчага будынка. 44 разы супрацоўнікі МНС і іншых арганізацый выязджалі прыбіраць паваленыя дрэвы. На Берасцейшчыне было зафіксавана 23 такія выпадкі, у Гомельскай вобласці - 7, на Міншчыне - 1, на Магілёўшчыне - 13. Паваленыя дрэвы пашкодзілі шэсць аўто.

У Лельчыцах на Гомельшчыне пад 14 гадзін адключылася электраэнергія, бо на высакавольтную лінію 110 кВ упала дрэва. Прыкладна праз гадзіну падача электрычнасці ў райцэнтры была адноўлена.

Са звестак ДВА "Белэнэрга", цягам дня на тэрыторыі краіны парушалася электразабеспячэнне 488 населеных пунктаў. Усе адключэнні былі аператыўна ліквідаваныя.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках