19 красавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Швэцыі абвясціў вотум недаверу прэм'ер-міністру

1
Парламент Швэцыі абвясціў вотум недаверу прэм'ер-міністру
СТЭФАН ЛЕВЭН

Стэфан Левэн стаў першым швэдскім прэм'ерам, адпраўленым у адстаўку такім галасаваннем.

Парламент Швэцыі абвясціў вотум недаверу і адправіў у адстаўку прэм'ер-міністра і лідара Сацыял-дэмакратычнай партыі Стэфана Левэна.

Левэн стаў першым швэдскім прэм'ерам, адпраўленым у адстаўку такім галасаваннем, паведамляе The Local.

Агулам 204 з 349 дэпутатаў Швэцыі прагаласавалі за вотум недаверу. Цяпер спікер парламента папросіць іншага лідара партыі паспрабаваць сфармаваць урад.

Аднак Левэн мае намер узначальваць часовы ўрад цягам тыдняў ці месяцаў, якія, як чакаецца, будуць патрэбныя для прызначэння новага кіраўніка ўрада.

Левацэнтрысцкі блок, які ўзначальвае партыя Левена, у які таксама ўваходзіць партыя "Зялёных" і Левая партыя, набраў 144 месца на парламенцкіх выбарах у верасні і не атрымаў абсалютнай большасці ў парламенце.

142 месца атрымаў правацэнтрысцкі блок "Альянс", які хоча сфармаваць урад і атрымаць свайго прэм'ера. "Альянс" таксама патрабаваў адстаўкі Левэна.

Антыіміграцыёныя "Швэдскія дэмакраты", з якімі абодва блокі выключылі супрацоўніцтва, маюць 63 месцы.

Перамовы аб фармаванні ўрада ў апошнія тыдні зайшлі ў тупік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках