25 красавiка 2024, Чацвер, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Акцябрскім затрымалі блогера Андрэя Павука

14
У Акцябрскім затрымалі блогера Андрэя Павука
АНДРЭЙ ПАВУК

Ён накіроўваўся ў раённы «савет дэпутатаў», каб папрысутнічаць на яго сесіі.

Раніцай 25 верасня ў мястэчку Акцябрскае (Гомельская вобласць) быў затрыманы актывіст і вядомы мясцовы блогер Андрэй Павук.

Ён накіроўваўся ў раённы «савет дэпутатаў», каб папрысутнічаць на яго сесіі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яму ўдалося ўвайсці ў будынак, аднак у зале да яго падышла ахова і выклікала нарад міліцыі. Яго затрымалі, тэлефон Андрэя Павука не адказвае.

Нагадаем, што ў чэрвені блогер звярнуўся да кіраўніцтва Акцябрскага райвыканкама і раённага «савета дэпутатаў» з прапановай дазволіць яму прысутнічаць на адкрытых нарадах ў райвыканкаме і на сесіях раённага «савета дэпутатаў». Чыноўнікі адказалі, што такога права Павук не мае і адмовілі яму ў просьбе. Павук разважыў, што гэтай адмовай чыноўнікі парушылі яго канстытуцыйнае права на атрыманне інфармацыі, і звярнуўся са скаргай у суд Кастрычніцкага раёна. Аднак праз кур'ёзны выпадак падчас працэсу, а менавіта праз тое, што блогер выпадкова ўбачыў гатовую пастанову наконт ягонай справы яшчэ да спрэчкі бакоў, суддзя Васілеўскі вымушаны быў узяць самаадвод.

Тады справу перанакіравалі ў суд Мазырскага раёна, які не задаволіў скаргу Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках