25 красавiка 2024, Чацвер, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі зладзілі правакацыі каля Марыупаля

1
Расейскія памежнікі зладзілі правакацыі каля Марыупаля

Правакацыі былі спыненыя дзеяннямі ўкраінскага флоту.

ВМС Украіны паведамілі пра спробы правакацый з боку расейскіх памежнікаў паблізу Марыупаля.

Як паведамілі ВМС, паблізу рэйду Марыупаля ў раёне якарнай стаянкі была спроба правакацыі з боку расейскага памежнага катара тыпу Мангуст, які нядаўна ўжо небяспечна манеўраваў побач з украінскім катарам Марской аховы, паведамляе nv.ua.

"Памежны катэр РФ на вялікай хуткасці спрабаваў зблізіцца з нашымі караблямі, але рашучымі актыўнымі дзеяннямі экіпажаў малых браняваных артылерыйскіх катараў Лубны і Крэменчуг ён быў спынены і не дапушчаны да месца стаянкі пошукава-выратавальнага судна Данбас і марскога буксіра Карэц", - заявілі ў ВМС.

У прэс-службе ВМС дадалі, што некаторыя сродкі масавай інфармацыі пачалі распаўсюджваць чарговы фэйк расейскай прапаганды пра нібыта аплату лоцманскіх паслуг краіне-агрэсарцы: ніякай аплаты лоцманскіх паслуг пры праходжаннi праз Керчанскую пратоку не было.

Нагадаем, 25 верасня, два караблі ВМС Украіны (Данбас і Карэц) прыбылі ў Бярдзянск.

23 верасня судны Данбас і Карэц прайшлі мост, які злучае Таманскую паўвыспу і акупаваны Крым (так званы Крымскі мост), а на наступны дзень прыбылі ў горад Бярдзянск.

Шлях з Чорнага ў Азоўскае мора праходзіць праз фактычна кантраляваную РФ Керчанскую пратоку. Аднак у адпаведнасці з пагадненнем ад 2003 года, цывільныя і вайсковыя судны пад сцягамі Украіны і РФ могуць бесперашкодна праходзіць праз пратоку і ісці ў свае парты.

У апошнія месяцы Расея ажыццяўляла рэгулярныя спробы пашырыць зону свайго ўплыву ў Азоўскім моры, блакуючы і затрымліваючы ўкраінскія караблі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках