28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае асабняк пад Менскам, які прадаюць за 250 біткойнаў

7
Як выглядае асабняк пад Менскам, які прадаюць за 250 біткойнаў

На рынку элітнай нерухомасці асабняк у Тарасаве прадаецца ўжо гады два.

Ацэнены амаль на два мільёны даляраў, дом быў у топах самага дарагога жылля ў сталіцы і яе прыгарадзе. Асабняк быў у топе і сярод прапаноў арэнды, калі месяц пражывання ў ім каштаваў 15 тысяч даляраў у эквіваленце. І вось новы паварот: кошт за аб'ект выстаўлены ў крыптавалюце і гэта, запэўніў уладальнік асабняка, не рэкламны ход, паведамляе tut.by.

Паколькі асабняк прадаецца даўно, уладальнік зрабіў у ім рэканструкцыю і кошт выставіў ужо ў крыптавалюце, ацаніўшы аб'ект на 250 біткойнаў.

- У рэальным сектары грошай сёння не так шмат, а легальных - яшчэ менш. Лічбавая эканоміка дае новыя магчымасці як для пакупнікоў, так і прадаўцоў. Цалкам спакойна іду на гэтую ўгоду, бо сам звязаны з лічбавай эканомікай і валодаю крыптавалютай, - распавёў уладальнік асабняка Аляксей і дадаў, што да абвяшчэння ёсць цікавасць і пытанні ў большай частцы тычацца юрыдычнага афармлення такой угоды. - Юрыдычны бок неадназначны, але ёсць пэўная база, з якой можна працаваць. Да такой угоды абавязкова трэба прыцягваць юрыстаў. Бізнэс, з якім я звязаны, абслугоўваецца юрыдычнымі кампаніямі высокага ўзроўню, ім і будзе даручана займацца гэтым пытаннем. Сам я з'яўляюся рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій.

Асабняк, які прадаюць за крыптавалюту, знаходзіцца ў Тарасаве. Акрамя асноўнага дома, на надзеле 25 сотак размешчаны гасцявы дом і дом для аховы.

Плошча жылога дома - амаль 600 квадратных метраў. У ім тры спальні, дзіцячая, бібліятэка, кабінет, кухня са сталовай, більярдавая, камінная, чатыры санвузлы.

Таксама ёсць двухузроўневы зімовы сад, пральня, гараж на два аўтамабілі з ямай, сухі ацяпляльны і халадзільным склад.

На пляцы - двухузроўневая сажалка і вадаспад з аўтарскай бронзавай скульптурай.

Прадаецца комплекс за 250 біткойнаў. Ёсць і эквівалент у далярах - 1,75 мільёна.

Паводле звестак сэрвісу CoinMarketCap, на 11:35 25 верасня, курс біткойна складае 6 415,81 даляраў.

Дарэчы, дом у Тарасаве не адзіны аб'ект у Беларусі, які хацелі прадаць за біткойны. У канцы лістапада 2017 года ў Менску за 30 біткойнаў прапаноўвалі кватэры на Кісялёва. Тады курс гэтай крыптавалюты складаў 8710 даляраў. Ужо ў канцы 2017 года курс біткойна пераадолеў максімальную ў гісторыі адзнаку 20 тысяч даляраў, аднак у студзені 2018 года ён апусціўся ніжэй за 7 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках