29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП стаў за абарону мянчанкі, якой наймальнік не плаціў заробак

4
Прафзвяз РЭП стаў за абарону мянчанкі, якой наймальнік не плаціў заробак

Начальства падрабляла подпісы ў ведамасцях аб атрыманні заробку.

Экспэртыза почырказнаўства, якая доўжылася з канца красавіка, устанавіла: подпісы на расходных касавых ордэрах належаць не Ганне Батуры, а выкананыя кімсьці іншым, паведамляе praca-by.info.

18 верасня ў судзе Савецкага раёна Менска пасля працяглага перапынку прайшло пасяджэнне на пазоў жыхаркі Менска, сябра прафзвязу РЭП Ганны Батуры да ПУП «Удалы кадр».

Працяглы перапынак выкліканы правядзеннем почырказнаўчай экспэртызы, якая каштавала дзяўчыне 780 рублёў. Нагадаем, Ганна Батура, працаўніца «Удалага кадра» - арганізацыі, якая займаецца фотаздымкамі ў дзіцячых садках, звярнулася са скаргамі на працяглую нявыплату заробку.

Дзяўчына, якая працавала адміністратарам у прыватнай фірме, з моманту прыёму на працу - з кастрычніка 2017 года - не атрымала ні капейкі. Дырэктар Н. Каспяровіч прыняла Ганну Батуру як маладога спецыяліста. Увесь час грубіла дзяўчыне, размаўляла з ёй на падвышаных танах, заробак не плаціла. Апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення дзяўчыны, стала адмова дырэктаркі выдаць дакументы для пастаноўкі на ўлік на атрыманне сацыяльнага жытла ў Менску. Ганна Батура - сірата, родных у яе няма.

Дзяўчына звярнулася па дапамогу ў незалежны прафзвяз РЭП.

19 сакавіка Ганну Батуру звольнілі за прагулы (яна двойчы спазнілася на 10 хвілін, за што атрымала вымовы). Дзяўчына пры дапамозе юрыста прафзвязу РЭП падала пазоў у суд Савецкага раёну Менску з патрабаваннем звольніць яе паводле 41 артыкула Працоўнага кодэкса і выплаціць кампенсацыю сумай трох сярэднямесячных акладаў.

20 красавіка суд Савецкага раёну Менску адправіў на почырказнаўчую экспэртызу дакументы пра заробак, за які нібыта распісвалася звольненая Ганна Батура.

Экспэртыза паказала, што подпісы на расходных касавых ордэрах належаць не Ганне Батуры, а выкананыя трэцяй асобай.

Суд перанесены на 1 кастрычніка ў сувязі з тым, што суддзя вызначыў праверыць, дзе знаходзілася дзяўчына ў момант нібыта прагулаў 29 студзеня і 19 лютага 2018 года.

Прадстаўнік прафзвязу РЭП Ігар Комлік, які прадстаўляў інтарэсы Ганны Батуры ў судзе, ставіў пад сумнеў неабходнасць такіх дзеянняў, бо ў матэрыялах справы ёсць даведка ад мабільнага аператара МТС, якая пацвярджае, што падчас так званых «прагулаў» дзяўчына знаходзілася на працы. У кожным выпадку, з загадамі пра дысцыплінарныя спагнанні за «прагулы» яна не знаёмілася. Акты аб тым, што Батура азнаёмленая з загадамі пра дысцыплінарныя спагнанні, падпісвалі іншыя працаўнікі «Удалага кадра».

Ці будзе распачатая крымінальная справа за падробку подпісаў, пакажа час.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках