24 красавiка 2024, Серада, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Вярзілаў: Праводжу дні ў дружнай кампаніі цудоўных атрут

1
Пятро Вярзілаў: Праводжу дні ў дружнай кампаніі цудоўных атрут
ПЯТРО ВЯРЗІЛАЎ

Расейскі актывіст упершыню пракаментаваў сваё атручэнне.

Выдавец «Медиазоны», актывіст Пятро Вярзілаў у Twitter падзякаваў чытачам за падтрымку. Таксама ён напісаў, што ў «адноснай свядомасці» знаходзіцца трэці дзень, а да гэтага «12 дзён, як у чорнай дзіркі», паведамляе znak.com.

«Праводжу дні ў дружнай кампаніі цудоўных атрут. Але не «Палоній-210», не «Навічок», а нешта новае і дзіўнае», - указаў Вярзілаў.

Вярзілаў быў шпіталізаваны ў Маскве 11 верасня з пагаршэннем зроку, мовы і маторыкі. 13 верасня ён быў пераведзены ў рэанімацыю НДІ ім. Скліфасоўскага ў цяжкім стане. 15 верасня яго перавезлі на лячэнне ў Нямеччыну, дзе лекары заявілі, што мужчына, хутчэй за ўсё, быў атручаны. Пры гэтым расейскія лекары не выявілі падазроных рэчываў у ягонай крыві.

Паплечніца Вярзілава па гурту Pussy Riot Надзея Талаконнікава раней агучвала дзве версіі атручвання Вярзілава. На яе думку, гэта магло быць звязанае альбо з акцыяй на фінальным матчы ЧС-2018 у «Лужніках» (тады Вярзілаў і актывісткі Pussy Riot у паліцэйскай форме выбеглі на поле, праз што гульню давялося прыпыніць), альбо з расследаваннем гібелі расейскіх журналістаў ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, якое праводзіў Вярзілаў. На мінулым тыдні з заявай з нагоды атручвання актывіста выступіў Міхаіл Хадаркоўскі. Ён выказаў здагадку, што атручванне можа быць звязанае з расследаваннем, якое вёў Вярзілаў, і папярэдзіў іншых актывістаў, якія таксама займаюцца расследаваннем, аб небяспецы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках