29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, у якім месяцы нараджаецца больш за ўсё доўгажыхароў

2
Навукоўцы высветлілі, у якім месяцы нараджаецца больш за ўсё доўгажыхароў
ФОТА З САЙТА AKSAKAL.TV

Спецыялісты заявілі, што паравіна года, у якую нарадзіўся чалавек, моцна звязана са станам ягонага здароўя.

На думку навукоўцаў з ЗША месяц нараджэння моцна звязаны з наяўнасцю пэўных хранічных захворванняў у чалавека, інфармуе news.enovosty.com.

Як паведамілі медыкі, самая вялікая колькасць доўгажыхароў сустракаецца сярод тых, хто з'явіўся на свет увосень. Самым жа ўдалым месяцам для нараджэння быў прызнаны лістапад. Звязана гэта з тым, што тая частка цяжарнасці, калі ідзе актыўнае фармаванне мозгу, выпадае на лета. У летнія месяцы дзіця ва ўлонні атрымлівае вялікую колькасць розных вітамінаў і мікраэлементаў, таму яго восеньскае нараджэнне цягне за сабой моцнае здароўе.

Навукоўцы вывілі, што ў народжаных увосень значна менш хранічных захворванняў, чым у іншых. На сёння гэты факт вывучаецца медыкамі больш старанна.

Астролагі таксама мяркуюць, што ў народжаных увосень больш шанцаў пражыць доўгае жыццё. Аднак, на іх думку, гэта звязана з тым, што сярод такіх людзей шмат скарпіёнаў, якія адрозніваюцца больш моцнай фізічнай і псіхічнай цягавітасцю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках