29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарыя адмовілася выдаць Раману Абрамовічу від на жыхарства

20
Швейцарыя адмовілася выдаць Раману Абрамовічу від на жыхарства
Раман Абрамовіч
ФОТА: PAP/EPA/ANDY RAIN

Фэдэральнае ведамства крымінальнай паліцыі Швейцарыі не дало бізнэсоўцу від на жыхарства праз «рэпутацыйную шкоду».

Расейскаму бізнэсоўцу Раману Абрамовічу адмовіліся выдаць від на жыхарства ў Швейцарыі праз тое, што яго знаходжанне ў краіне непажаданае. Да такой высновы прыйшло Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі Швейцарыі, піша «Новая газета» са спасылкай на Swissinfo.

На думку праваахоўнікаў, прысутнасць Абрамовіча з'яўляецца «крыніцай магчымых пагроз для краіны ў галіне грамадскай бяспекі», а таксама яна можа нанесці «рэпутацыйную шкоду для Швейцарыі».

Адвакат бізнэсоўца Даніэль Глазл адзначыў, што ўсе абвінавачванні ў адрас Абрамовіча, у тым ліку ў адмыванні грошай, пазбаўленыя падстаў: «Яго імя ні разу не згадвалася ў швейцарскім крымінальным рэестры, у які звычайна заносяцца звесткі асоб, прызнаных злачынцамі па суду, у яго ніколі не было сувязяў з арганізаванай злачыннасцю».

Бізнэсовец падаваў пазоў да выдавецкага холдынгу Tamedia з патрабаваннем забараніць публікаваць падрабязнасці яго справы аб атрыманні віду на жыхарства. Аднак, як піша Swissinfo, Федэральны суд у Лазане адмовіўся яго разглядаць.

Упершыню Абрамовіч падаваў дакументы на від на жыхарства ў Швейцарыі ў 2016 годзе, аднак праз год адклікаў яго. Увесну 2018 гады ў бізнэсоўца паўсталі праблемы з інвестыцыйнай брытанскай візай: улады Вялікабрытаніі запатрабавалі растлумачыць паходжанне яго багацця. Пазней стала вядома, што ён атрымаў грамадзянства Ізраіля.

25 верасня СМІ са спасылкай на крыніцы паведамілі, што праз праблемы з брытанскай візай мільярдэр мае намер прадаць футбольны клуб «Чэлсі» за 3,95 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках