18 красавiка 2024, Чацвер, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багдан Ярэменка: Раю Лукашэнку заняцца расейскай мяжой, а не ўкраінскай

16
Багдан Ярэменка: Раю Лукашэнку заняцца расейскай мяжой, а не ўкраінскай
БАГДАН ЯРЭМЕНКА

Беларускі рэжым павінен атрымаць адназначную ацэнку.

Надоечы Лукашэнка адзначыўся чарговым выпадам у бок Украіны. Дыктатар заявіў, што збіраецца «закрыць мяжу з Украінай для бандытаў». Чым абумоўлена антыўкраінская заяву беларускага правадыра? Cайт Charter97.org звярнуўся па каментар да дырэктара фонду «Майдан замежных спраў», кіраўніка Кіеўскай арганізацыі партыі «УКРОП» Багдана Ярэменкі.

- 22 верасня Генеральная Асамблея ААН унесла ў парадак дня пункт «Сітуацыя на часова акупаваных тэрыторыях Украіны». Як вы пракаментуеце дэмарш беларускай дэлегацыі, якая прагаласавала супраць. Украінскія дыпламаты заклікалі перанесці перамоўную пляцоўку наконт Данбасу з Менска. Вы падтрымліваеце такую прапанову?

- Я і мае калегі з аналітычнага цэнтра «Майдан замежных спраў» прасоўваем гэтую ідэю з 2014 года. Мы адразу заяўлялі, што такі выбар пляцоўкі для перамоў - вялікая памылка, якая нічым не дапамагае Украіне ва ўрэгуляванні канфлікту, а дае Лукашэнку дадатковую прастору для вонкавых і ўнутрыпалітычных манеўраў. Прычым абсалютна беспадстаўна і незаслужана.

Украінская дыпламатыя вядзе сябе даволі інэрцыйна. Відавочна пастаноўка пытання павінна была быць зроблена значна раней. Бо першае такое галасаванне было яшчэ ў 2014 годзе, калі Беларусь не падтрымала пазіцыю Украіны ў пытанні акупаваных тэрыторый.

Сёння мы назіраем вынік таго, што рана ці позна ва ўкраіна-беларускіх стасунках Менск павінен будзе прымаць пад увагу наступствы сваёй пазіцыі аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Так што хлуслівая і хітрая пазіцыя, што Беларусь падтрымлівае цэласнасць Украіны, а галасуе ўразрэз ў ААН і на іншых пляцоўках, відавочна мілая і наіўная хлусня, якая наўрад ці будзе задавальняць украінскія ўлады. Украінская дыпламатыя пачынае пасылаць Лукашэнку сігналы напярэдадні сустрэч на самым высокім узроўні, з тым, каб ён падрыхтаваўся да тлумачэння сваёй пазіцыі.

- Даслоўна праз тры дні пасля саміту ў Сочы Лукашэнка заяўляе пра тое, што «мяжу з Украінай трэба закрыць ад бандытаў». Вельмі нават антыўкраінская заява. Як вы мяркуеце, ці абумоўленая сустрэчай з Пуціным?

- Я не бачу ніякіх палітычных падстаў называць сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі самітамі. Саміт - гэта сустрэча кіраўнікоў раўнапраўных дзяржаў. А ў гэтым выпадку мы назіраем сустрэчу падначаленага і шэфа. Лукашэнка, які не здольны эфектыўна кіраваць краінай без фінансавых уплываў з Расеі, вымушаны ісці ў фарватары палітычнай пазіцыі РФ. Таму ўсё, што тычыцца Украіны, акрамя сапраўды другасных рэчаў, будзе прадыктавана расейска-беларускімі дачыненнямі і меркаваннямі пошуку лаяльнасці ў Крамля, жаданнем шукаць ласкі ў пошуку развязання эканамічных пытанняў.

- Вы казалі пра тое, што ўкраінская дыпламатыя даволі інэрцыйна рэагуе на такія заявы і дзеянні. Якой павінна быць адэкватная рэакцыя Кіева на антыўкраінскую рыторыку Лукашэнкі?

- Украінская дыпламатыя традыцыйна здольная здзіўляць, не робячы відавочных рэчаў. Таму складана казаць пра тое, чым можа скончыцца гэты віток дачыненняў і, можа быць, з'яўленне розначытанняў і супярэчнасцяў з Беларуссю.

Але зусім зразумела, што Украіна даўно павінна была вызначыць свае стасункі з Беларуссю, як не з суверэннай дзяржавай. Як з працягам палітыкі Расеі. Разглядаць Менск, як гандлёвага партнёра або прыязную дзяржаву ва Украіны няма ніякіх падстаў.

Мы павінны разглядаць Беларусь, як магчымы працяг расейскай узброенай агрэсіі ва ўсялякіх яе формах. Гібрыдных і негібрыдных. Гэта не робіць нас з беларусамі ворагамі, але беларускі рэжым павінен атрымаць адназначную ацэнку.

На сёння ўзровень нашых дачыненняў не адпавядае іх характару. Такія дачыненні павінны існаваць паміж суверэннымі дзяржавамі і раўнапраўнымі партнёрамі, у якіх няма прыхаванага парадку дня. У Беларусі такі парадак дня існуе. Ён прадыктаваны Расеяй.

- Якія наступствы можа выклікаць павелічэнне вайсковай прысутнасці на беларуска-ўкраінскай мяжы?

- Я не думаю, што без расейскага фінансавання беларускі бюджэт здольны на прарыўныя развязанні і істотнае павелічэнне тэхнічных і іншых сродкаў на мяжы. Калі Лукашэнка занепакоены ўплывам расейска-ўкраінскага канфлікту на Беларусь, то хай турбуецца не пра мяжу з Украінай, а пра мяжу з Расеяй, праз якую ва Украіну трапляюць найміты, якія працуюць на баку тэрарыстаў.

Людзей, якія з'яўляюцца кваліфікаванымі забойцамі, і праз некаторы час вернуцца ў Беларусь са зброяй. Я думаю, што ў Беларусі павінны быць іншыя прыярытэты ў сферы бяспекі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках