25 красавiка 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Туркменістане скасавалі бясплатны газ, электрычнасць, ваду і соль

8
У Туркменістане скасавалі бясплатны газ, электрычнасць, ваду і соль
ГУРБАНГУЛЫ БЕРДЫМУХАМЕДАЎ

«Камунізм» скончыўся?

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў падпісаў указ, які з 1 студзеня 2019 года скасоўвае бясплатнае выдаванне насельніцтву электрычнасці, газу, пітной вады і харчовай солі. Пастанова апублікаваная на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва краіны, паведамляе «Настоящее время».

Цяпер жыхары Туркменістана будуць плаціць за ўсе камунальныя паслугі, але, сцвярджае прэзідэнт, «льготнымі коштамі». У апошні год дзяржава падавала пэўны ліміт карыстання камунальнымі паслугамі, а ўсё, што было звыш нормы, людзі аплачвалі самі.

«У нялёгкі пераходны перыяд былі ўведзены льготы бясплатнага карыстання газам, электраэнэргіяй, вадой, соллю, устаноўлены мінімальныя тарыфы на камунальныя паслугі і іншыя льготы. Але часы мяняюцца. Патрабаванне сённяшняга дня - эфектыўнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, адаптацыя жыцця грамадства, дзяржавы, кожнага чалавека да рынкавых дачыненняў. Разам з тым прыродныя багацці краіны павінны служыць не толькі цяперашняму, але і будучым пакаленням», - сказаў прэзідэнт.

Прапанова поўнага скасавання льгот была ўнесеная Халк Маслахты – Народнай Радай.

Са слоў Бердымухамедава, урад прыняў такую пастанову, каб працягнуць «развіццё свабодных рынкавых дачыненняў у эканоміцы Туркменістана».

На сваім выступе перад Радай 25 верасня прэзідэнт краіны заявіў, што даходы туркменістанцаў «прыкметна павялічыліся», а таксама з'явіліся «шырокія магчымасці для заробку».

Восенню 2017 года Бурдымухамедаў падпісаў указ, які лімітуе бясплатнае карыстанне камунальнымі паслугамі. Тады ва ўрадзе таксама заяўлялі пра паляпшэнне дабрабыту людзей.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках