29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух «Разам»: Мы будзем змагацца з расейскім імперыялізмам

3
Рух «Разам»: Мы будзем змагацца з расейскім імперыялізмам

Беларускія патрыёты сабраліся на з'езд у Чарнігаве.

У Чарнігаве (Украіна) адбыўся IV з'езд беларускага Руху Салідарнасці «Разам», у працы якога ўзялі ўдзел 118 дэлегатаў, у тым ліку тры прадстаўнікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.

З справаздачным дакладам аб дзейнасці Руху выступіла сустаршыня арганізацыі Алена Таўстая. З дакладам аб палітычнай сітуацыі і карэкціроўцы праграмных мэтаў выступіў Вячаслаў Сіўчык, паведамілі ў Руху, піша krynica.info.

Паводле вынікаў абмеркавання дакладу была прынятая пастанова, што галоўнай мэтай Руху Салідарнасці «Разам» з'яўляецца барацьба з расейскім імперыялізмам. Для развіцця гэтай мэты была прынятая пастанова аб карэкціроўцы ранейшых асноўных праграмных мэтаў арганізацыі.

На З'ездзе было абранае новае кіраўніцтва арганізацыі. Сустаршынямі Руху Салідарнасці «Разам» абраныя Юрый Ляшэнка, Аляксандр Макаеў, Алена Таўстая. Намеснікамі старшыні абраны Генадзь Драздоў, Таісія Кабанчук, Віктар Кавалькоў. Вячаслаў Сіўчык быў абраны сябрам Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса ад Руху Салідарнасці «Разам». Была прынятая пастанова аб увядзенні пасад спікера і віцэ-спікера Сойма.

Таксама на з'ездзе Ніна Багінская і іераманах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы а. Вікенцій уручылі падарунак менскаму школьніку Арсенію Дзядку, які быў у якасці госця запрошаны на З'езд, за ахвярнасць падчас нясення Курапацкай варты.

Пасля з'езда адбылося беларускае праваслаўнае богаслужэнне і шэсце з беларускай і ўкраінскай нацыянальнай сімволікай па Чарнігаву.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках