25 красавiка 2024, Чацвер, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі сакрэт ідэальнага сняданку для пахудзення

Навукоўцы назвалі сакрэт ідэальнага сняданку для пахудзення

Удзельнікі экспэрыменту хутка скінулі вагу.

Позні сняданак і ранняя вячэра спрыяюць зніжэнню вагі, кажуць вынікі экспэрыменту навукоўцаў з Універсітэта Сурэя ў Вялікабрытаніі. Апісанне даследавання, апублікаванае ў Journal of Nutritional Sciences, падае навуковы партал EurekAlert, піша segodnya.ua.

У экспэрыменце ўзялі ўдзел 16 чалавек ва ўзросце ад 29 да 57 гадоў. Яны пільнаваліся традыцыйнага рацыёну харчавання, без строгіх абмежаванняў, але дзевяць з іх снедалі на паўтары гадзіны пазней, чым звычайна і на паўтары гадзіны раней вячэралі.

У выніку людзі, якія змянілі час прыёму ежы, схуднелі ўдвая больш, чым людзі, якія сілкаваліся паводле старога графіку. Таксама першая група заявіла, што ў іх знізіўся апетыт і зменшылася колькасць перакусаў цягам дня.

"Як мы бачылі ў гэтых удзельнікаў, захаванне такога прыёму ежы не заўсёды можа быць сумяшчальнае з сямейным і сацыяльным жыццём. Але трэба імкнуцца да гэтага, бо патэнцыйныя перавагі такой дыеты відавочныя", - заявіў доктар Джонатан Джонстан з Універсітэта Сурэя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках