25 красавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбайн з вусатым камбайнерам і іншы саламяны агратрэш на «Дажынках»

20
Камбайн з вусатым камбайнерам і іншы саламяны агратрэш на «Дажынках»

Фотападборка дзіўных фігур ад беларускіх аграрыяў.

Учора азёрны Мядзел адзначыў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2018». У рамках яго мясцовы райвыканкам прыдумаў квэст скульптур з саломы, якія расставілі ў раёне. Трэба было зарэгістравацца на сайце гэтай арганізацыі, наведаць усе кампазіцыі і выкласці фота ў сацсетцы. Мы нічога такога не зрабілі, але зафіксавалі амаль усе скульптуры. Увогуле, каб убачыць іх, неабавязкова збірацца ў Мядзел. Можна паглядзець фотападборкі onliner.by.

Першы па дарозе з Менска на Мядзел паварот, недалёка паказальнік на Радашковічы. Млын, напэўна, з парталам у паралельны свет.

Фото: onliner.by

Едзем далей. Саламянае шчасце поўнай ячэйкі грамадства. Галоўны сямейнік кантралюе сітуацыю. Усе астатнія сямейнікі крыху збянтэжаныя.

Фото: onliner.by

Вельмі просценькая вежа недалёка ад Лысай Гары.

Фото: onliner.by

Не саломай адзінай. У ход пайшлі падручныя сродкі і фарбы. Напамінак. Калі некалькі сустрэтых да таго фігур не пераканалі, што неўзабаве «Дажынкі».

Фото: onliner.by

Абаяльны заяц глядзіць на капусту. Або на паказальнік на Жодзіна - ён там побач.

Фото: onliner.by

Яшчэ адна сям'я. У яго шыкоўная шапка, у яе – грыўка і выразнае дэкальтэ.

Фото: onliner.by

Чароўны мядзведзь на мяжы раёнаў.

Фото: onliner.by

Птушачкі. Ззаду да постацяў далучаны хвасты.

Фото: onliner.by

«У свеце жывёл» прадаўжаецца парасятамі.

Фото: onliner.by

За Іллём віднеецца чарговая пара.

Фото: onliner.by

Гэта, здаецца, вусень.

Фото: onliner.by

Паравозік з Рамашкава. Той, які спяваў у савецкім мультфільме пра «Добра на свеце, сонейка, свяці, пажадай нам, вецер, добрага шляху». Мядзел блізка.

Фото: onliner.by

Memento mori. Не расслабляемся.

Фото: onliner.by

Масіўная канструкцыя ўжо з афіцыйнай сімволікай свята.

Фото: onliner.by

Прывітанне БЧ.

Фото: onliner.by

Так гэта выглядае з іншага ракурсу.

Фото: onliner.by

Адна з самых моцных работ. Яшчэ звяртае на сябе ўвагу дэкаратыўны бусел. Такія расстаўленыя амаль па ўсім шляху руху са сталіцы ў Мядзел. У гонар свята.

Фото: onliner.by

Вельмі шмат усяго ў адным месцы. Цяпер будзем разбірацца.

Фото: onliner.by

Прывітанне ад Мядзельшчыны.

Фото: onliner.by

Кампазіцыя «Мука» з сумным млынаром.

Фото: onliner.by

І чарговае прывітанне чыгуначнікам.

Фото: onliner.by

Класныя зайцы.

Фото: onliner.by

Ён на яе касавурыцца.

Фото: onliner.by

А яна саромеецца.

Фото: onliner.by

Гэта ўжо непасрэдна Мядзел і некалькі расплывісты трактар з прычэпам.

Фото: onliner.by

Камбайн з вусатым камбайнерам.

Фото: onliner.by

Усіх са святам, увогуле.

Фото: onliner.by
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках