29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя: У 40% беларусаў падвышаны ціск

21
Галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя: У 40% беларусаў падвышаны ціск

Амаль чатыры мільёны беларусаў пакутуюць на падвышаны артэрыяльны ціск.

Медыкі з Беларусі і Расеі абмяняюцца ведамі і досведам у выяўленні і лячэнні артэрыяльнай гіпертэнзіі 7 верасня на міжнародным саміце ў Менску. На думку кардыёлагаў, падвышаны ціск - гэта адна з асноўных праблем, якія прыводзяць да інфаркту міякарда і інсульту. Амаль 4 млн беларусаў пакутуюць на падвышаны артэрыяльны ціск. Пра гэта tut.by расказаў Аляксандр Мрочак, дырэктар РНПЦ «Кардыялогія», галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Са слоў Аляксандра Мрочака, амаль 40% беларусаў пакутуюць на артэрыяльную гіпертэнзію. І, згодна з еўрапейскімі нормамі, падвышаны ціск - гэта паказчыкі, вышэйшыя за 120/80.

- У Беларусі распаўсюджаная спадчынная форма артэрыяльнай гіпертэнзіі. Чым вышэй маса цела, чым больш спажываем алкаголю і чым больш палім, тым ціск будзе вышэйшы, - распавядае Аляксандр Мрочак. - Стан, калі ў чалавека лішняя вагу, высокі ціск і павышаны цукар называецца метабалічным сіндромам (парушаецца метабалізм, то бок, абмен рэчываў). І гэта, на жаль, праблема ўсяго свету, у тым ліку і цывілізаваных краін.

7 верасня ў Менску пройдзе Беларуска-расейскі саміт аб артэрыяльнай гіпертэнзіі. Расею будуць прадстаўляць супрацоўнікі Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Расеі. У тым ліку ўдзел возьме Ірына Чазова, дачка заслужанага савецкага і расейскага кардыёлага, акадэміка Яўгена Чазава. Цяпер яна намесніца генеральнага дырэктара Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра кардыялогіі, дырэктар інстытута клінічнай кардыялогіі ім. А.Л. Мяснікава пры цэнтры, акадэмік Расейскай акадэміі навук, прафесар, доктар медыцынскіх навук.

З боку Беларусі ў тым ліку будуць выступаць рэнтгена-эндаваскулярны хірург рэнтгенаперацыённай РНПЦ «Кардыялогія», вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі парушэння сардэчнага рытму, кандыдат медыцынскіх навук Аляксандр Часнойць, загадчыца лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія», кандыдат медыцынскіх навук Вольга Паўлава, чалец вучонага савета РНПЦ «Кардыялогія», загадчык кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі БелМАПА, доктар медыцынскіх навук, прафесар Андрэй Прыстром.

- Чаму мы аб'ядноўваемся ў плане абмеркавання праблем артэрыяльнай гіпертэнзіі? Мы працуем у адным ключы: дзве падобныя ў эканоміцы, фактарах рызыкі, па насельніцтву краіны. Калісьці актыўна ўдзельнічала Украіна, але цяпер гэта бывае радзей. У нас адны прынцыпы, і мы валодаем адной статыстыкай аб распаўсюджанасці артэрыяльнай гіпертэнзіі. Бо артэрыяльная гіпертэнзія - асноўны пастаўшчык сэрцава-судзiнных захворванняў. Гэта інфаркт міякарду і інсульты, - распавядае Аляксандр Мрочак.

З ягоных слоў, даследаванне STEPS, дзе ўлічваліся падыходы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паказала, што беларусы ведаюць пра артэрыяльную гіпертэнзію менш, чым трэба было б. А каб нівеліраваць пагрозы падвышанага артэрыяльнага ціску, трэба даводзіць яго да нормы. І згодна з новымі рэкамендацыямі, агучанымі на Еўрапейскім кангрэсе кардыёлагаў у Мюнхене, дзе спецыялісты больш жорстка падыходзяць да вызначэння нормаў артэрыяльнага ціску, трэба імкнуцца да лічбаў 120/80 у кожным узросце, а не да варыянту 140/90.

На саміце плануецца падпісаць дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай асацыяцыі кардыёлагаў і Беларускім навуковым таварыствам кардыёлагаў.

- Дамова стане падставай развязваць у пэўных пазіцыях нашы ўзаемныя праблемы, працаваць супольна. Адзін з пунктаў дамовы абвяшчае, што мы павінны спрыяць стварэнню і рэалізацыі супольных праграм для папярэджання і барацьбы з хваробамі кровазвароту. Такія праграмы ёсць і расейскія, і беларускія, у нас свае нацыянальныя аспекты гэтых праграм. Але ўсё ж еўрапейскі, саюзны і беларускі досвед трэба аб'ядноўваць, - адзначае Аляксандр Мрочак.

З ягоных слоў, дамова дапаможа ў плане супрацоўніцтва ў адукацыйных праграмах і ў падрыхтоўцы медыкаў у Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках