24 красавiка 2024, Серада, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка трасецца з нарастальнай амплітудай

48
Лукашэнка трасецца з нарастальнай амплітудай
Мікалай Статкевіч

Некалькі заўваг на адрас дыктатара.

«Перасідзент» заявіў, што эканоміка прымушае яго дрыжаць. Калоціцца ён не ад спагады да збяднелых людзей, а праз брак сродкаў на ўтрыманне «праваахоўнікаў». Якіх у нас аж у пяць разоў больш, чым вайскоўцаў. Што лепш за ўсе словы паказвае - банда пры ўладзе ўважае за свайго галоўнага ворага ўласны народ, а не замежных агрэсараў.

Зразумела, што «бандаахоўнікамі» становяцца толькі за грошы. І калі ў атамана банды скончыцца «залаты запас», ніхто больш не стане абараняць яго ад народнай падзякі. Якая робіцца ўсё мацнейшай і мацнейшай. Вось ён і трымціць з узрастаннем амплітуды.

Не прыхільнік суда Лінча. Таму гатовы распавесці, як спыніць дэградацыю эканомікі і, адпаведна, непазбежную выдачу народнай падзякі трымцеламу атрымальніку. Для гэтага трэба прыбраць асноўны тормаз, які душыць каласальны творчы, інтэлектуальны, працоўны патэнцыял нацыі, выракае нашу эканоміку на рост адставання ад сусветнай, а беларусаў - на беднасць або вымушаную эміграцыю.

Гэты тормаз - незаконная, неабмежаваная і бестэрміновая ўлада адной персоны. Усё астатняе - архаічная «калгасная» мадэль эканомікі, адсутнасць прававых гарантый бізнэсу, празрыстага заканадаўства і незалежнага суда, усеўладдзе "вертыкалі" і «сілавікоў» - толькі вынік маніякальнага імкнення гэтай персоны ўсялякім коштам захаваць уладу над краінай. А для гэтага трымаць пад сваім кантролем усё - людзей, уласнасць, фінансы, парламент, суды, выбары. Нягледзячы на згубнасць такой маніі для ўсёй краіны, яе эканомікі і чалавечых лёсаў.

Таму мая парада затрымцеламу ў чаканні непазбежнай развязкі - вызвалі і рэабілітуй палітвязняў, вярні з замежных рахункаў скрадзеныя мільярды, правядзі сумленныя выбары прэзідэнта і парламента без свайго ўдзелу.

Тады, магчыма, дрыжыкі спыняцца.

Мікалай Статкевіч, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках