24 красавiка 2024, Серада, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сезон кавуноў: 11 фактаў пра карысць ягады для здароўя

6
Сезон кавуноў: 11 фактаў пра карысць ягады для здароўя

Не лянуйцеся схадзіць на рынак або ў супермаркет і набыць вялікі кавун.

Сезон кавуноў у самым разгары, і гэта выдатна, бо гэтыя салодкія і сакавітыя ягады не толькі спатольваюць смагу, але і прыносяць вялікую карысць для арганізму.

Экспэрты партала Care2 распавядаюць пра 11 пераваг для здароўя, якія забяспечвае кавун. Так што не лянуйцеся схадзіць на рынак або ў супермаркет і набыць вялікі і смачны кавун, піша «Новое время».

1. Кавун з'яўляецца адной з найлепшых крыніц лікапіну - рэчыва, якое забяспечвае такім прадуктам, як кавун, памідоры, гуава, шыпшыны, суніцы і грэйпфрут ружова-чырвонае адценне. Шматлікія даследаванні паказваюць, што спажыванне лікапіну зніжае рызыку развіцця рака прастаты і рака малочнай залозы.

2. Паводле даследавання навукоўцаў з Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне, кавун стымулюе крывяносныя сасуды і павышае лібіда.

3. Лікапін, які ўтрымліваецца ў кавуне, таксама памяншае рызыку захворванняў сэрца, атэрасклерозу і павышанага крывянага ціску.

4. У кавунах змяшчаецца амінакіслата цытрулін. З яе ўтвараецца аргінін, які прадухіляе назапашванне тлушчу ў клетках.

5. Калі пры ўжыванні кавуна цытрулін ператвараецца ў аргінін, у арганізме чалавека сінтэзуецца аксід азоту. Гэта прадухіляе прыступы стэнакардыі, павышэнне ціску і рызыку сардэчных захворванняў.

6. У склад кавуна ўваходзяць флавоноіды, караціноіды і трыцерпіноіды, якія валодаюць магутнымі антыаксідантнымі ўласцівасцямі, прадухіляюць хваробы і запавольваюць працэс старэння.

7. У кавуне змяшчаецца шмат глутаціёну, які з'яўляецца важным пажыўным рэчывам, неабходным для падтрымання здароўя печані.

8. Кавун мае высокае ўтрыманне бэта-караціну, неабходнага для здаровай скуры, і вітаміну С, які павышае імунітэт.

9. Кавун ачышчае арганізм, выводзіць таксічныя рэчывы.

10. Кавун на 92% складаецца з вады, што ўвільгатняе клеткі і прадухіляе абязводжванне арганізма.

11. Дзякуючы мноству антыаксідантаў і іншых пажыўных рэчываў кавун аказвае на арганізм супрацьзапаленчае дзеянне, змагаецца з дзясяткамі сур'ёзных хранічных захворванняў, пачынаючы ад артрыту і заканчваючы ракам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках