19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Handelsblatt: Аўстралія ўзбройваецца супраць Кітая

1
Handelsblatt: Аўстралія ўзбройваецца супраць Кітая

Канберa інвестуе мільярды даляраў у сваё войска.

У найбліжэйшыя гады Аўстралія збіраецца павялічваць свае выдаткі на абарону. Прычына - палітыка экспансіі, якая праводзіцца Кітаем, піша журналіст Handelsblatt, (пераклад - inopressa.ru) Урс Вэльтэрлін.

У такім аб'ёме Аўстралія ня нарошчвала ўзбраення свайго вайскова-марскога флоту з часоў Другой сусветнай вайны, адзначае аўтар артыкула. У адпаведнасці з прынятай у 2017 годзе праграмай перааснашчэння флоту (Naval Shipbuilding Plan) у найбліжэйшыя гады Канбера выдаткуе на новыя караблі і субмарыны 90 млрд аўстралійскіх даляраў. Яшчэ адзін мільярд даляраў пойдзе на будаўніцтва сучасных суднабудаўнічых верфяў, дзясяткі мільёнаў даляраў - на адукацыю спецыялістаў, паведамляе выданне.

Мэта гістарычнага ўзбраення: Аўстралія павінна ўмацаваць сваю пазіцыю ў ролі флагмана Захаду ў Ціхаакіянскім рэгіёне. Наколькі краіна ўжо прасунулася на гэтым шляху, паказвае тое, што адбываецца ў гэтыя дні на поўначы пятага кантынента: узброеныя сілы 26 краін сустрэліся ў горадзе Дарвіне, каб узяць удзел у вайсковых вучэннях «Какаду». На гіганцкі «парад» вайсковай тэхнікі быў запрошаны нечаканы госць: Кітай. Са слоў міністра замежных спраў Аўстраліі Марыс Пэйн, у пытаннях абароны паміж Аўстраліяй і Кітаем існуюць «прадуктыўныя» дачыненні, якія «спрыяюць адкрытасці і будуюцца на даверы».

Колькі паміж краінамі даверу, яшчэ пакажа час, каментуе Вэльтэрлін. «Бо ўвогуле ж аўстралійскі ўрад уважае Кітай за адну з галоўных пагроз для міжнароднага міру. Экспансіянісцкія імкненні Пекіна ў Паўднёва-Кітайскім моры і спроба ўзяць пад кантроль важныя гандлёвыя маршруты ў апошнія гады неаднаразова прыводзілі да канфлікту Аўстраліі з Кітаем», - падкрэслівае журналіст.

Праведзены кансерватыўным урадам Канберы аналіз яшчэ два гады таму прызнаў Кітай асноўным вінаватым у палітычнай нестабільнасці ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Аўстралія ў сваю чаргу з'яўляецца «памочнікам шэрыфа ЗША», як заявіў у 2004 годзе былы прэм'ер-міністр Аўстраліі Джон Говард.

«Будзь то Ірак ці Афганістан: Аўстралія цягам дзесяцігоддзяў ідзе нага ў нагу з Вашынгтонам, - прадаўжае Вэльтэрлін. - У гэтай сітуацыі нічога не памяняў і прэзідэнт Дональд Трамп. Наадварот: на думку назіральнікаў, вакуум улады, які ўзнікае ў Ціхім акіяне як следства рыторыкі хаатычнага палітыка ў духу «Амерыка перш за ўсё», умацаваў ролю Канберы ў рэгіёне».

У найбліжэйшыя гады аўстралійскі ўрад падвысіць выдаткі на абарону з сённяшніх 1,8% да 2% ад ВУП. Акрамя ўзбраення вайскова-марскога флоту прадугледжанае і пашырэнне прафесійнага войска да 62,4 тысяч службоўцаў. На ўзбраенне войска таксама павінны паступіць гелікаптэры для правядзення аперацый асаблівага прызначэння і беспілотнікі. Пры гэтым, на ацэнку экспэрта па ВМС і бяспецы Сэма Бейтмана, амаль 60% вайсковых выдаткаў Аўстраліі сыходзяць на куплю ўзбраення ў ЗША, паведамляе Handelsblatt.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках