24 красавiка 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўзламала расейскія вайсковыя спадарожнікі

1
Украіна ўзламала расейскія вайсковыя спадарожнікі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Украінскія спецыялісты навучыліся перахапляць сакрэтныя звесткі РФ.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў час размовы з моладдзю ў рамках паездкі ў Вінніцу, паведамляе тэлеканал "Прямой".

«Напярэдадні Дня Незалежнасці нам традыцыйна спрабавалі сапсаваць свята. Рота на ўчастку населенага пункта Жалабок у паласе наступу за паўтара кіламетра, сканцэнтраваўшы артылерыю, сістэмы залпавага агню, мінамёты, спрабавала прарваць фронт. Спадарожнікавыя здымкі, праца разведкі і іншае далі магчымасць своечасова падцягнуць рэзервы і сустрэць ворага...» - паведаміў Парашэнка.

З ягоных слоў, гэта стала магчымым дзякуючы спецыялістам у адпаведнай галіне.

«Гэта стала магчымым дзякуючы спецыялістам камунікацыйных спецыяльнасцяў, спадарожнікавых тэхналогій, спецыялістам спадарожнікавых тэхналогій, так як мы рабілі перахоп з расейскіх спадарожнікаў і гэта азначае, што ва Украіне ўжо створаная вельмі моцная школа», - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках