26 красавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Жырыноўскі пабіўся з мітынгоўцам на Пушкінскай плошчы

21
Відэафакт: Жырыноўскі пабіўся з мітынгоўцам на Пушкінскай плошчы

Палітык падвышаным тонам размаўляў з гараджанамі і не саромеўся грубых выразаў на іх адрас.

Старшыня ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі скандаліў і біўся з удзельнікамі мітынгу супраць прыняцця пенсійнай рэформы ў Маскве на Пушкінскай плошчы, паведамляе vladtime.ru.

Парламентарый прыйшоў на мітынг і заявіў, што ягоная фракцыя галасавала супраць ініцыятывы ўрада, не забыўшыся згадаць камуністаў, якія, з ягоных слоў, сваёй працай імкнуцца падвысіць пенсійны ўзрост.

У адказ Жырыноўскага назвалі блазнам, пасля чаго палітык прыстрашыў аднаго з мітынгоўцаў ударам і ўвасобіў свае словы ў дзеянне, стукнуўшы кулаком у твар чалавека, які стаяў насупраць.

Паралельна з гэтым Жырыноўскі паабяцаў, што ягоны апанент стане сцякаць крывёй, калі не супакоіцца і прадоўжыць абражаць экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта РФ.

Каля яго знаходзіцца ахова, якая спрабуе абараніць начальніка ад новых нападак гараджан.

Сёння ва ўсёй Расіі прыхільнікі апазіцыянера Аляксея Навальнага праводзяць няўзгодненыя мітынгі супраць падвышэння пенсійнага ўзросту для пенсіянераў. Самога палітыка затрымалі ў канцы жніўня на 30 дзён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках