У Жлобіне падчас уцёкаў ад ДАІ кіроўца разбіў тры аўтамабілі
3- 9.09.2018, 16:22
- 12,521
На шчасце, абышлося без пацярпелых.
6 верасня ў Жлобіне адбылося ДТЗ. Патруль аховы прыблізна а 15.35 прыцягнуў аўтамабіль «Мазда», які «віляў» з боку ў бок, піша «Новы дзень».
Кіроўца праігнараваў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні транспартнага сродку і на вялікай хуткасці пачаў рухацца вуліцай Першамайскай у бок вуліцы Карла Маркса, парушаючы правілы дарожнага руху.
Каля крамы «Свет прадуктаў №1» «Мазда» сутыкнулася з аўтамабілям, які рухаўся ў спадарожным кірунку.
Пры павароце з вуліцы Першамайскай на вуліцу Савецкую аўтамабіль занесла. У выніку - пашкоджаныя тры аўтамабілі каля Палаца спорту.
Кіроўца затрыманы. Пацярпелых няма.