28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць карысных прадуктаў, якія дапамогуць пазбавіцца ад стомы

3
Пяць карысных прадуктаў, якія дапамогуць пазбавіцца ад стомы

Уключайце ў свой рацыён наступныя прадукты, каб адчуць сябе поўнымі сілаў і энэргіі.

У сучасным свеце ад стомы пакутуе з кожным годам усё больш і больш людзей. Прычынамі стомленасці могуць быць як фізічныя, так і эмацыйныя, разумовыя нагрузкі, хранічныя захворванні, бессань. Для таго каб як мага хутчэй адчуць сябе поўнымі сілаў і энэргіі, уключайце ў свой рацыён наступныя 5 прадуктаў, піша 24apteka.com.

Чарніцы

Гэтыя ягады не толькі маюць прыемны смак, але і здольныя палепшыць мазгавы кровазварот, павысіць імунітэт і зарадзіць вас энэргіяй і бадзёрасцю на доўгі час.

Горкі шакалад

Чорны шакалад з высокім утрыманнем какава-бабоў спрыяе выпрацоўцы гармону радасці сератаніну, а таксама ўтрымлівае шмат антыаксідантаў. Памятайце, што чым менш цукру ўтрымлівае плітка шакаладу, тым лепш!

Ёгурт

Натуральны ёгурт багаты на бялкі, вугляводы і карысныя бактэрыі, якія паляпшаюць стан стрававальнага тракту і дапамагаюць справіцца з хранічнай стомленасцю.

Арэхі

Арэхі з'яўляюцца ідэальным перакусам для людзей, якія хочуць папоўніць запасы сілаў і энэргіі, паколькі багатыя на вітамін Е і амега-3 тлустыя кіслоты, актывізуюць кровазварот і ўзмацняюць ахоўныя сілы арганізма.

Бананы

Гэтая садавіна ўтрымлівае шмат калію, магнію, клятчаткі, вітамінаў групы В, С, а таксама натуральныя цукры, якія неабходныя арганізму для барацьбы з стомленасцю і дэпрэсіяй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках