29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent каштуе даражэй за $60 за барэль

Нафта Brent каштуе даражэй за $60 за барэль

Як мяняўся кошт на «чорнае золата» з пачатку года.

Кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent з пастаўкамі на сакавік увечары ў сераду на таргах у Нью-Ёрку падняўся больш чым на 5%, дасягнуўшы $61,69 за барэль (са звестак на 22:10 Менск), сведчаць звесткі таргоў, піша РБК.

Да 22:49 (Менска) за барэль нафты Brent давалі ўжо крыху менш - $61,38 (4,5%). За гандлёвую сэсію ў сераду Brent падаражэў больш чым на $2, пераадолеўшы спачатку адзнаку $60, а затым і $61 за барэль, што адбылося ўпершыню з пачатку 2019 года. Апошні раз нафта маркі Brent прадавалася вышэй за $61 за барэль 17 снежня мінулага года.

Рост каціровак цягам гандлёвай сесіі ў сераду адбываўся на фоне паведамленняў аб удалым заканчэнні гандлёвых перамоў паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем і прагнозаў аб скарачэнні запасаў нафты ў сховішчах ЗША. Яшчэ адным чыннікам да росту нафтавых коштаў сталі заявы Саудаўскай Арабіі аб намерах скарачаць здабычу.

Нафту даражэла дзевяць гандлёвых дзён запар, што стала рэкордам з 2017 года. З канца снежня, калі Brent паказаў свой 18-месячны мінімум, ледзь не апусціўшыся ніжэй за $50 за барэль, нафтавыя кошты ўжо дадалі 22%.

Сёння а 12.32 Менску кошт нафты Brent устанавіўся на ўзроўні $60,55 за барэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках