19 красавiка 2024, Пятніца, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель аднавіў падзенне праз магчымыя санкцыі

6
Расейскі рубель аднавіў падзенне праз магчымыя санкцыі
Фота: Reuters

Валюта РФ таннее ўпершыню за пяць сесій, паказваючы найгоршую дынаміку сярод валют развіваных рынкаў.

Расейскі рубель таннее ўпершыню за пяць сесій, паказваючы найгоршую дынаміку сярод валют развіваных рынкаў перад сустрэчай міністра фінансаў ЗША з дэмакратамі ў Кангрэсе ў пытанні зняцця абмежаванняў з кампаній набліжанага да Пуціна алігарха Алега Дзерыпаскі, піша finanz.ru са спасылкай на «Блумберг».

«Гэта праз нафту і асцярожнасці ў дачыненні да рубля на фоне чаканага аднаўлення абмеркавання антырасейскіх санкцый», - напісаў на электронную пошту начальнік інвестыцыйнага дэпартамента UFG Wealth Management Ltd. Аляксей Патапаў. З ягоных слоў, чаканае аднаўленне пакупак валюты ў рэзервы ўрада таксама «відавочны стрымальны фактар».

Еўрапейскія фондавыя індэксы і ф'ючэрсы на S&P 500 зніжаюцца на фоне адсутнасці канкрэтыкі што да гандлёвых перамоваў. Нафта адступае ад месячнага піка: інвестары ацэньваюць нявызначанасць перспектыў сусветнай эканомікі і намаганні АПЕК+ у абмежаванні вытворчасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках