16 красавiка 2024, aўторак, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы ваенком Слуцкага і Старадарожскага раёнаў затрыманы за хабар

7
Былы ваенком Слуцкага і Старадарожскага раёнаў затрыманы за хабар

Аляксандр Петравец браў грошы за вызваленне ад войска.

У дачыненні да былога ваенкома Слуцкага і Старадарожскага вайсковага камісарыята распачатая крымінальная справа за хабар, паведамляе SlutskGorod. Аляксандр Петравец падазраецца ў атрыманні значных грашовых узнагарод за развязанне пытанняў аб вызваленні ад вайсковай службы, піша tut.by.

Інфармацыю аб затрыманні ваенкома пацвердзілі ў Следчым камітэце.

- Управай Следчага камітэта Менскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога вайсковага камісара Слуцкага і Старадарожскага раёнаў. Крымінальная справа распачатая пракуратурай Менскай вобласці паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэксу - атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду.

Мужчыну выстаўленае абвінавачванне, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

48-гадовы Аляксандр Петравец займаў пасаду ваенкома з 2013 года. У 2018 годзе палкоўнік быў абраны дэпутатам Слуцкага раённага Савета дэпутатаў у Віленскай выбарчай акрузе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках