19 красавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск не атрымліваў афіцыйных прапаноў ад Масквы па куплі беларускіх НПЗ

5
Менск не атрымліваў афіцыйных прапаноў ад Масквы па куплі беларускіх НПЗ

НПЗ не будуць уваходзіць у кампенсацыю падатковага манеўру?

Беларусь не атрымлівала афіцыйных прапаноў ад расейскага боку аб куплі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Пра гэта tut.by паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

На днях з'явілася інфармацыя аб жаданні Расеі атрымаць кантроль над беларускімі нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі ў Мазыры і Наваполацку, каб мець магчымасць кампенсаваць ім наступствы падатковага манеўру ў РФ. Справа ў тым, што з 2019 года расейскі бюджэт кампенсуе сваім НПЗ рост коштаў сыравіны з дапамогай так званага адмоўнага акцызу. Менск гэта дазволіць не можа, дык пара было атрымаць кампенсацыю ад Расеі.

Як адзін з варыянтаў, было прапанавана звязаць пытанне кампенсацыі з прыватызацыяй беларускіх НПЗ на карысць расейскіх кампаній. Маўляў, кампенсацыю выплачваць будзем, але толькі сваім заводам.

Варта адзначыць, што 42,58% акцый Мазырскага НПЗ ужо належыць расейскай «Слаўнафце», уладальнікамі якой з'яўляюцца «Раснафта» і «Газпром нафта». «Але ў Расеі хочуць поўнага кантролю і рэальнага кіраўніцтва заводам», - сказаў суразмоўца журналістам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках