19 красавiка 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы

У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы

Уначы чакаецца да -20 градусаў.

У пятніцу, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Месцамі пройдзе невялікі снег, у другой палове дня снег і слабая мяцеліца прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Гарадзеншчыны і Віцебшчыны.

На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень - паўднёва-заходні ўмераны, на паўночным захадзе краіны - парывісты.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца 16-20 са знакам «мінус». Удзень тэмпература павысіцца да 5-11 ніжэй за нуль.

12 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі чакаецца слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты, уначы ў асобных раёнах Берасцейскай вобласці - моцны парывісты.

Уначы тэмпература паветра прагназуецца -4... -11, на ўсходзе будзе 12-15 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу.

13 студзеня ў Беларусь пачне перамяшчацца цёплае паветра з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад нуля да 6 градусаў марозу, пры праясненнях будзе да -8. Удзень чакаецца -3... +3.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках