28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ford можа прадаць свой бізнэс у Расеі

6
Ford можа прадаць свой бізнэс у Расеі
ФОТА: FORD

Кампанія вывучае пытанне аб продажы бізнэсу ў РФ.

Ford можа прадаць свой бізнэс у Расеі, пра гэта заявілі ў самой кампаніі ў чацвер, 10 студзеня. Продаж долі ў сумесным прадпрыемстве з расейскай кампаніяй Sollers можа адбыцца ў рамках рэструктурызацыі ўсяго еўрапейскага напрамку. Паводле афіцыйных звестак, у Расеі працуюць чатыры заводы Ford Sollers, паведамляе DW.

Са слоў кіраўніка еўрапейскага філіяла Ford Стывена Армстронга, адбудуцца «значныя змены», у тым ліку магчымая ліквідацыя заводаў, скарачэнне тысяч супрацоўнікаў і перагляд мадэльнага шэрагу. «У кампаніі былі прыбытковыя перыяды ў Еўропе, але нават тады не ўдавалася выйсці на неабходныя паказчыкі», - дадаў Армстронг.

Доля Ford на рынку ў Еўропе падае шмат гадоў запар

Доля Ford на еўрапейскім рынку зніжаецца ўжо больш за 10 гадоў запар з 11 працэнтаў у 2006 годзе да 6,4 працэнта ў 2018. Цяпер у Еўропе ў гэтай кампаніі працуюць блізу 53 тысяч чалавек. У рамках рэструктурызацыі Ford можа давесці сваё супрацоўніцтва з Volkswagen да стратэгічнага альянсу, які сканцэнтруецца на выпуску электрамабіляў і цалкам самакіравальных аўтамабіляў.

Пастанова што да Расеі можа быць прынятая ў другім квартале сёлета. Паводле звестак расейскіх СМІ, магчымае спыненне выпуску аўтамабіляў на заводах у Набярэжных Чаўнах і Усевалажску. Мадэлі Fiesta, Focus, Mondeo і EcoSport могуць сысці з расейскага рынку, альбо стаць імпартнымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках