18 красавiка 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай: Расея ўтойвае праблемы знішчальнікаў Су-35

5
Кітай: Расея ўтойвае праблемы знішчальнікаў Су-35

Калі самалёт такі добры, чаму РФ ім не ўзбройваецца?

Спецыялісты з КНР мяркуюць, што акрамя высокай баявой моцы і звышманеўранасці, расейскі знішчальнік Су-35 валодае сур'ёзнай праблемай, якую ў Расеі аддаюць перавагу не агучваць, піша выданне avia.pro.

Меркаванне кітайскіх вайсковых экспэртаў абумоўленае ў першую чаргу фактам паставак гэтых знішчальнікаў на ўзбраенне ВКС Расеі - з 56 баявых самалётаў (паводле звестак за 2018 год - заўв. Рэд.), у ВКС было перададзена толькі 10 адзінак, што сведчыць пра тое, што Расея не імкнецца ўзбройвацца гэтымі машынамі.

«У 2018 годзе ВПС Расеі атрымалі агулам 56 знішчальнікаў, з якіх толькі 10 знішчальнікаў мадэлі Су-35, што складае 18% ад агульнай колькасці. <...> Калі гэты самалёт такі добры, чаму Расея прадаўжае закупляць менш эфектыўныя Су-30?», - прыводзіць словы спецыялістаў выданне «Sina».

Адмыслоўцы не выключаюць, што асноўнай праблемай з'яўляецца дарагая тэхналогія, якая фактычна, выпампоўвае сродкі, у сувязі з чым, аб'ёмы паставак гэтых баявых самалётаў у ВКС Расеі не змяняюцца.

У той жа час варта ўдакладніць, што на сёння на ўзбраенні ВКС Расеі знаходзіцца блізу сотні баявых знішчальнікаў Су-35, у сувязі з чым, довады кітайскіх экспэртаў з'яўляюцца як мінімум неабгрунтаванымі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках