25 красавiка 2019, Чацвер, 21:58
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Французскі мастак зашыфраваў у сцяне загадку на тысячу даляраў

КРЫНІЦА: ARTSY

Cума ўзнагароды можа вырасці.

Парыжскі мастак Паскаль Баяр (Pascal Boyart), што падпісваецца свае працы як PBOY, добра вядомы аматарам сучаснага стрыт-арта. Муралы француза выкананыя з вялікім майстэрствам, але галоўная разынка ў тым, што яны шчыльна звязаныя з крыптавалютай, піша bigpicture.ru.

Пачынаў Паскаль Баяр з таго, што размяшчаў у сваіх насценных працах QR-код ад блокчэйн-партманэта, скарыстаўшыся якім кожны ахвотны мог перавесці мастаку сродкі, каб падтрымаць ягоныя праекты. Нядаўна стваральнік маштабных муралаў здрадзіў свайму правілу і наадварот надумаў падзяліцца з прыхільнікамі сваіх карцін грашыма.

Новы мурал майстры ўтрымлівае загадку, знайшоўшы адказ на якую можна атрымаць 0,26 біткойна (за $1 003). Праца Баяра - алюзія на сусветна вядомую карціну Эжэна Дэлакруа «Свабода, якая вядзе народ». Замест пралетарыяў XIX стагоддзя, Паскаль размясціў вакол Свабоды сучасных пратэстоўцаў, якіх у лістападзе 2018 года назвалі «жоўтымі камізэлькамі» за іх своеасаблівую экіпіроўку.

ПРАЦА ПАСКАЛЯ БАЯРА
АРЫГІНАЛ ЭЖЭНА ДЭЛАКРУА «СВАБОДА, ЯКАЯ ВЯДЗЕ НАРОД»

Аўтар працы пакінуў ахвотным атрымаць грошы падказку - Баяр паведаміў, што для разгадкі неабходна знайсці мурал і стаць насупраць. Дарэчы, каб адшукаць галаваломку таксама давядзецца прыкласці некаторыя высілкі, бо пра яе размяшчэнне вядома толькі тое, што яна знаходзіцца на адной са сцен Парыжа.

ПАСКАЛЬ БАЯР У СВАЁЙ МАЙСТЭРНІ

Са слоў аўтара, ягоная акцыя прымеркавана да дзесяцігоддзя выхаду першага блока біткойна. Яшчэ адной важнай асаблівасцю загадкі з'яўляецца тое, што сума ўзнагароджання можа вырасці. Мастак паклапаціўся пра тое, каб усе ахвотныя маглі зрабіць унёсак у біткойнах у прызавы фонд.