25 красавiка 2019, Чацвер, 17:47
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

«Справа медыкаў»: Як і за што судзяць намесніка міністра Ігара Ласіцкага

5
ІГАР ЛАСІЦКІ
ФОТА: «НАША НІВА»

Сёння пачаўся чарговы працэс паводле скандальнай справы.

У Менскім гарадскім судзе 11 студзеня пачаўся чарговы працэс аб так званай «справе медыкаў». Цяпер на лаве падсудных намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, якога абвінавачваюць ў хабары, піша nn.by.

Нагадаем, што летам 2018 году «ў рамках барацьбы з карупцыяй» у медыцынскай сферы прайшоў шэраг затрыманняў: бралі і звычайных дактароў, і начальнікаў, і функцыянераў. Усяго завялі 95 крымінальных спраў. Фігурантаў - больш за 60 чалавек.

Адзін іх - 51-гадовы Ігар Ласіцкі. Паводле версіі следства, ён браў хабар. Разам з Ласіцкім судзяць і былога галоўнага лекара стаматалагічнай паліклінікі №12 Менска Уладзіміра Краўчонка. 56-гадовага Краўчонка таксама вінавацяць у хабарніцтве.

Абодвум пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Ласіцкі з моманту затрымання і па гэты дзень знаходзіцца пад вартай. Краўчонак сёння пад хатнім арыштам (нават працуе шараговым стаматолагам у паліклініцы №7), ён падпісаў пагадненне са следствам, і таму, хутчэй за ўсё, можа разлічваць на больш мяккі прысуд.

Ігар Ласіцкі родам з Берасця, з сям'і медыкаў. Маці была акушэркай, бацька вайсковым дэрматавенеролагам. Ласіцкі вучыўся ў Менску, але працаваць педыятрам паехаў у Берасце.

Пасля стаў галоўным лекарам. Дарэчы, калі Ласіцкі узначальваў Берасцейскую дзіцячую лякарню, то ягоным намеснікам быў Васіль Жарко - міністр аховы здароўя.

Затым Ласіцкі 5 гадоў правёў на пасадзе кіраўніка ўправыаховы здароўя Берасцейскага аблвыканкама. А ў 2013 годзе свайго былога начальніка запрасіў у сталіцу Васіль Жарко, які на той момант ужо стаў міністрам аховы здароўя. Ігар Ласіцкі заняў пасаду намесніка Жарко, адказваў за матэрыяльна-тэхнічную базу і будаўніцтва, экспарт медыцынскіх паслуг.